11.08.2011

 - Газета

Калейдоскоп

У Кіеве пройдзе фестываль, прысвечаны культуры Парыжа

Цырк у цэнтры Вільнюса

Славутасці Усходу ў Варшаве

У Маскве – рэканструкцыя ваеннага бою

У Кіеве пройдзе фестываль, прысвечаны культуры Парыжа

З 13 верасня па 10 кастрычніка ў сталіцы Украіны пройдзе фестываль «Парыж які ён ёсць».  Па словах арганізатараў, імпрэза заклікае па-новаму паглядзець на партрэт сучаснай і мультыкультурнай сталіцы Францыі. У рамках фестывалю пройдуць паказы французскіх фільмаў, канцэрт гурта «French Kiss Tour», выстава фотаздымкаў Жэрара Юфераса «Закаханы ў Парыж», а таксама сустрэча з пісьменнікам Бертранам дэ Сен-Венсаном – аўтарам кнігі «Увесь Парыж».

Цырк у цэнтры Вільнюса

З 24-28 жніўня ў Літве пройдзе шосты фестываль Новага цырка Savaitgalis'11. Што цікава, выступленні пройдуць не толькі на закрытых пляцоўках, але і ў цэнтры – на вуліцах Старога горада.

Гэтым арганізатары падкрэсліваюць, што цыркавое мастацтва стане даступным для ўсіх. У праграме абяцаюць акрабатычныя трукі, нечаканыя вобразы жанчынаў з вусамі і шматлікія фокусы, у якіх могуць сябе паспрабаваць і гледачы.

Славутасці Усходу ў Варшаве

У перыяд з 26 па 28 жніўня тут пройдзе фестываль «Лікі Усходу». Аматараў  усходняй культуры чакаюць такія славутасці, як вывучэнне ўсходніх моў, танец жывата і медытацыі, – усе заняткі пройдуць у форме семінараў у Доме культуры. Фінальныя мерапрыемствы – канцэрт і выставы жывапісу.

У Маскве – рэканструкцыя ваеннага бою

У межах святкавання Дня горада, які традыцыйна адзначаецца ў першыя выходныя верасня (сёлета – 3 і 4 верасня), упершыню адбудзецца Фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Фестываль будзе праходзіць на тэрыторыі музея-запаведніка Каломенскае і, як лічаць улады, зможа стаць візітнай карткай сталіцы, набыўшы не меншую папулярнасць, чым фестываль ваенна-духавых аркестраў «Спаская вежа», які на працягу некалькіх гадоў рэгулярна праводзіцца ў горадзе.

Варта адзначыць, што сталічныя ўлады называюць першачарговай задачу актывізаваць падзейны турызм і рэгулярна ладзіць у горадзе мерапрыемствы, арыентаваныя як на бізнесмэнаў – сімпозіумы або кангрэсы, так і на турыстаў з Расіі і замежных краін – яркія і відовішчныя прадстаўленні і фестывалі.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах