12.11.2009

 - Газета

N.R.M. адзначае 15-годдзе

17 снежня ў КЗ "Мiнск" N.R.M. зайграе вялiкi калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Мiнску за апошнiя 12 месяцаў. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з хiтоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень i сюрпрызаў.

nrm 17 снежня ў КЗ "Мiнск" N.R.M. зайграе вялiкi калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Мiнску за апошнiя 12 месяцаў. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з хiтоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень i сюрпрызаў.

Апошнi год музыкi гурта былi ў стане творчых вакацый. Яны займалiся персанальнымi справамi i збiралiся толькi некалькi разоў, каб адыграць на фэстах за межамi Беларусi. Гэты канцэрт - выдатная нагода, каб пасля перапынку пабачыць Лявона Вольскага, Пiта Паўлава, Юрася Ляўкова i Алезiса Дземiдовiча разам. Тым больш што якраз на гэтыя днi прыпадае 15-годдзе гурта. Святкаваць яго музыкi вырашылi неафiцыйна i ў акустыцы.

"Мне асабiста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымi адносiнамi з гледачамi, хатняй атмасферай i магчымасцю суцэльнай iмправiзацыi, - прызнаецца Лявон Вольскi. - Мы граем песнi i нешта распавядаем, адказваем на пытаннi i жартуем. Часам выконваем нават нейкiя абсурдныя творы, якiя за межамi акустыкi наогул не iснуюць".

17 снежня ў КЗ "Мiнск" гурт N.R.M. з праграмай "Вялiкi акустычны калядны канцэрт". Пачатак а 19.00. Квiткi ад 20 да 45 тыс. Даведка i замова квiткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскi 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by. Уладальнiкi першых 100 квiткоў, замоўленых праз сайт, атрымлiваюць у падарунак рарытэтны CD.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах