01.10.2009

 - Газета

Вялiкая гульня пана Пеха

Як у ваўкавыскiм музеi з'явiлiся рарытэты з Ленiнграда i Масквы
Каля касцёла Святога Вацлава здзiвiў указальнiк: "Вулiца Баграцiёна". Выйшаўшы "па стрэлцы", я ўрэшце ўбачыў сцiплую шляхецкую сядзiбу. На дамку прымацавана ахоўная шыльда, якая сведчыць: будынак пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Такiх зусiм мала ацалела ў Беларусi.

Як у ваўкавыскiм музеi з'явiлiся рарытэты з Ленiнграда i Масквы

Вiктар ПЯТРОЎ, фота Сяргея ПЛЫТКЕВiЧА

Каля касцёла Святога Вацлава здзiвiў указальнiк: "Вулiца Баграцiёна". Выйшаўшы "па стрэлцы", я ўрэшце ўбачыў сцiплую шляхецкую сядзiбу. На дамку прымацавана ахоўная шыльда, якая сведчыць: будынак пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Такiх зусiм мала ацалела ў Беларусi, скажу вам. i гэта ўражвае. Але галоўнае адкрылася, калi я ўвайшоў у сярэдзiну. Тут нiбы дзейнiчае машына часу: сапраўдныя абмундзiраванне i зброя 1812 года, на сценах арыгiнальныя карцiны i гравюры двухсотгадовай даўнасцi. i здаецца, што зараз за спiнай з'явiцца сам Баграцiён - палкаводзец Айчыннай вайны, што спыняўся ў гэтых пакоях у трывожныя днi вайны з Напалеонам...

p1

Цяпер у будынку размешчаны Ваўкавыскi ваенна-гiстарычны музей iмя Пятра Баграцiёна. Яго сённяшнi дырэктар Ала iванаўна Суята кажа, што турысты, асаблiва расiяне, здзiўляюцца, што ў кунсткамеры сабраны сапраўдныя рэчы руска-французскай вайны. А ўсё дзякуючы заснавальнiку i першаму дырэктару музея Георгiю (Ежы) Пеху. Ён пачаў фармiраваць калекцыю яшчэ за польскiм часам, а ў гады савецкай улады здолеў ажно з Масквы i Ленiнграда прывезцi шмат рарытэтных экспанатаў.

Гiсторыя кунсткамеры пачалася ў 1935 годзе. Ежы Пех, хаця i быў ураджэнцам рускага горада Луга, што пад Пецярбургам, трапiўшы на Ваўкавышчыну, адчуў сябе тут, як на сапраўднай радзiме. Уражаны тым, што ў беларускiм мястэчку захавалася тры гарадзiшчы, а вакол паселiшча рассыпаны курганы, Пех пачаў пакрысе падбiраць з зямлi сведчаннi пра мiнулыя эпохi, праводзiць першыя археалагiчныя даследаваннi. Так з'явiлася калекцыя, што стала асновай прыватнага музея даследчыка. Для публiкi свой збор старажытнасцей пан Ежы адкрываў некалькi разоў у тыдзень, а размяшчаўся музейчык на вулiцы Чарнецкага, 55, што цяпер носiць iмя Героя Савецкага Саюза Вiктара Жолудзева, удзельнiка вызвалення Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

p2

У 1939 годзе, калi Ваўкавыск, што належаў Польшчы, быў далучаны да Беларускай ССР, Пеху даручылi стварэнне мясцовага дзяржаўнага краязнаўчага музея. Аднак неўзабаве здарылiся трагiчныя падзеi 1941 года, што прынеслi разбурэннi гораду i знiшчылi ўшчэнт пачынаннi энтузiяста, падтрыманыя дзяржавай.

Толькi ў 1946 годзе па даручэннi Якуба Коласа, вiцэ-прэзiдэнта Акадэмii навук, Пеху былi выдзелены першыя сродкi ў памеры 500 рублёў на аднаўленне музея. Зрэшты, ваўка-выскi руплiвец не сядзеў склаўшы рукi. Ён збiраў па наваколлi савецкую i нямецкую зброю, унiформу, узнагароды, дакументы часоў акупацыi. i цяпер гэтыя каштоўныя матэрыялы лепш за любы падручнiк гiсторыi расказваюць, што перажывалi ў горадзе над Ваўкавыяй яго жыхары ў 1941-1944 гадах.

p3

Вялiкая Айчынная вайна, такiм чынам, дала штуршок да развiцця другога, поруч з археалагiчным, кiрунка ў музеi - ваеннага. Георгiй Пех (яго ўжо так, на рускi манер, называюць дакументы) згадвае, што ў былой шляхецкай сядзiбе ў 1812 годзе спыняўся Баграцiён. Прынамсi, такая легенда жыла сярод гараджан. Зважаючы на тое, што аперацыя па вызваленнi Беларусi ад фашысцкiх войскаў таксама называлася "Баграцiён", iмя палкаводца было вельмi актуальнае i запатрабаванае. Пех даводзiць справу да лагiчнага канца. Музею прысвойваюць iмя Пятра iванавiча Баграцiёна, а перад уваходам устанаўлiваюць бюст военачальнiка, выштукаваны славутым майстрам Заiрам Азгурам.

Усё гэта было не толькi праявай рамантызму, але i прагматычным крокам. Справа ў тым, што Пеху спярша давялося паваяваць за будынак для музея. Тую самую сядзiбу, дзе спыняўся Баграцiён, пасля вайны занялi некалькi сем'яў мiлiцыянераў ды iншых грамадзян, якiм не ставала жытла. Змаганне за дом, якi мусiў стаць музеем, аказалася справай на мяжы нервовага зрыву. У 1948 годзе Пех нават напiсаў заяву на звальненне: "Сыходжу", - коратка i лаканiчна адзначыў сваёй рукой дырэктар у Кнiзе загадаў. Але ўрэшце астыў i выправiў самога сябе: "Заяву забраў".

Тым часам цэнтральныя музеi Савецкага Саюза былi абавязаны дапамагаць музеям на тэрыторыях, акупiраваных у гады вайны, у сувязi з аднаўленнем экспазiцый. iначай кажучы, з маскоўскiх i ленiнградскiх музеяў маглi перадавацца ў Беларусь розныя экспанаты, якiя б зацiкавiлi супрацоўнiкаў нашых кунсткамер. На жаль, большасць айчынных музеяў не скарысталася такой магчымасцю папоўнiць свае калекцыi. А Пех асабiста паехаў у Маскву i Ленiнград i прывёз адтуль безлiч скарбаў. Гэта была вялiкая гульня - тонкая, з разлiкам. Мабыць, дырэктар разумеў, што iншай нагоды стварыць у родным горадзе годную экспазiцыю не трапiцца. i ён сапраўды зрабiў з правiнцыйнай кунсткамеры, "пешкi", салiднае сховiшча старажытнасцей, якое, можна сказаць, выйшла ў "дамкi", лiдэры сярод музеяў краiны па колькасцi унiкальных экспанатаў.

У Кнiзе паступленняў усе здабыткi апiсаны i пацверджана законнасць iх перадачы ў Ваўкавыск. А рэчы сапраўды каштоўныя: заходнееўрапейскiя, персiдскiя, турэцкiя, расiйскiя шаблi, мячы, рапiры, шлемы, а таксама вельмi старая кальчуга - гэта прадметы эпохi Сярэднявечча. Яны развешаны ў зале старажытнай гiсторыi Ваўкавыска над стэлажамi, у якiх выстаўлены знаходкi з гарадзiшчаў, сабраныя археолагамi.

Найбольш каштоўны здабытак з "экспедыцый" Пеха ў расiйскiя гарады - збор абмундзiравання, зброi, карцiн, гравюр, кнiг, звязаных з вайной 1812 года. У ваўкавыскiм музеi захоўваецца, бадай, адзiная ў Беларусi поўная калекцыя расiйскiх узнагарод таго часу. Калекцыянеры ўсяго свету, мабыць, згадзiлiся б многае аддаць, каб атрымаць гэтыя рарытэты. Аднак рэчы можна толькi разглядаць праз шкляныя вiтрыны. i толькi для навукоўцаў i журналiстаў тут робяць выключэнне i дазваляюць дакрануцца да сведкаў падзей двухсотгадовай даўнасцi...


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах