03.09.2009

 - Газета

З нагоды Дня беларускага пiсьменства

З дзяцiнства люблю пантавацца. Але нiколi не думала, што сiтуацыя дойдзе да абсурду. Пантавацца часам даводзiцца, казыраючы веданнем беларускай мовы (дарэчы - ужо адносным, бо красамоўнiчаць - не на ровары катацца, немагчыма адзiн раз навучыцца i ўсё жыццё з гэтага карыстацца). Шчыра кажучы, неаднаразова "пантавалася" сваёй немудрагелiстай беларускай i ў блiзкiм, i ў далёкiм замежжы. i паўсюдна чула: "Ай-ай-ай! Какой красивый язык! Что ж вы, белорусы, своим языком не пользуетесь?!" Пытанне цалкам слушнае.

glav-red З дзяцiнства люблю пантавацца. Але нiколi не думала, што сiтуацыя дойдзе да абсурду. Пантавацца часам даводзiцца, казыраючы веданнем беларускай мовы (дарэчы - ужо адносным, бо красамоўнiчаць - не на ровары катацца, немагчыма адзiн раз навучыцца i ўсё жыццё з гэтага карыстацца). Шчыра кажучы, неаднаразова "пантавалася" сваёй немудрагелiстай беларускай i ў блiзкiм, i ў далёкiм замежжы. i паўсюдна чула: "Ай-ай-ай! Какой красивый язык! Что ж вы, белорусы, своим языком не пользуетесь?!" Пытанне цалкам слушнае.

Сапраўды - што нам перашкаджае?

Думаю, у першую чаргу - лянота. Менавiта яна замiнае касiрцы ў Мiрскiм замку казаць нашым айчынным школьнiкам, якiх прывезлi на экскурсiю ў беларускую Сярэднявеччыну, "калi ласка" - хай бы i ў адказ на расiйскае "спасибо". Гэта ж нi да чаго не абавязвае, але, без сумневу, выклiкае прыемныя эмоцыi. Крышку iншая, так бы мовiць, iнтэлектуальная лянота давяла да таго, што сёння ў краiне праблематычна знайсцi экскурсавода з афiцыйным сертыфiкатам, якi б правёў экскурсiю на гожай беларускай мове, чаго, у прынцыпе, па маiх назiраннях, ужо патрабуе ўнутраны беларускi рынак. Зразумела, што расiйскiя iнвестары ў беларускi гатэльны бiзнэс, якiя, як тыя патрыцыi ў часы Рымскай iмперыi, зацiкаўленыя мець добры домiк у адсталай, але тлустай калонii, не будуць патрабаваць ад персаналу на рэцэпцыi выконваць прынцыпы раўнапраўнага двухмоўя. Але, перапрашаю, гаспадары мясцовых аграсядзiбаў маглi б ужо як-небудзь перасiлiць тутэйшую коснасць i прымаць гасцей, карыстаючыся той мовай, пад якую ва ўсiх беларусаў - ад першай да апошняй асобы - "заточаная" уся артыкуляцыя...

У гэтыя выхадныя Смаргонь, дзе святкуецца Дзень беларускага пiсьменства, павiнна прадэманстраваць высокiя стандарты ў адносiнах да мовы, кнiгавыдання, увогуле - нацыянальнай культуры. Але высокiя стандарты застануцца высокiмi стандартамi. Усё астатняе залежыць ад кожнага з нас.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах