04.02.2010

 - Газета

Гульні ад бабкі Параскі і многае другое...

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае
Масленiца – старажытнае свята, якое ўзнiкла задоўга да прыняцця хрысцiянства. У даўнiя дахрысцiянскiя часы  Масленiцу святкавалi амаль на працягу месяца ў час веснавога сонцастаяння. Масленiчныя звычаi звязаны са старажытнымi звычаямi провадаў зiмы i сустрэчы вясны.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае

Масленiца – старажытнае свята, якое ўзнiкла задоўга да прыняцця хрысцiянства. У даўнiя дахрысцiянскiя часы  Масленiцу святкавалi амаль на працягу месяца ў час веснавога сонцастаяння. Масленiчныя звычаi звязаны са старажытнымi звычаямi провадаў зiмы i сустрэчы вясны.

masl1 На Беларусi Масленiца вясёлая i гуллiвая, з вялікай колькасцю абрадаў. Але самым галоўным і вельмі цікавым лічыцца абрад спальвання пудзіла. Акрамя яго ў агонь траплялі ўсе старыя непатрэбныя рэчы, якія кожны прыносіў з дому. Гэты момант з’яўляецца своеасаблівай агульнай псіхатэрапіяй. Таму што спальваючы ўсё старое, людзі лічылі, што з іх дамоў знікнуць хваробы, беды і розная нечысць.

Незабыўнае святкаванне Масленіцы чакае кожнага, хто прыедзе ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо) 14 лютага. Пачатак продажу квіткоў з 10.00, адкрыццё свята а 12.30. У праграме: народныя песні, гульні ад бабкі Параскі,

сапраўдная беларуская Батлейка, забавы ля масленічнага слупа, цяганне «калодкі», народныя гульні, забавы і конкурсы, пячэнне бліноў, магічны карагод, гандаль сувенірамі, гульні і забавы для дзяцей, конкурс на лепшую масленічную ляльку – прызы для тых, хто прыйдзе на свята з падрыхтаванай святочнай лялькай, штурм крэпасці, рытуальнае спальванне пудзіла Марэны.

Свята арганізавана турыстычным агенцтвам «Гісторыя-Тур», рэстаранам «Камяніца» і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах