27.10.2011

 - Газета

Клуб «Фестывальны» адкрывае зімовы сезон

Правесці лыжны паход па заснежаным лесе, скаціцца з ледзяной горкі на матрацы, паслаць паштоўку ад Святога Мікалая (Дзеда Мароза) сваім родным і блізкім, адзначыць зімовыя святы ў кампаніі сяброў ці калег можна ўсяго ў 30 кіламетрах ад сталіцы.

Правесці лыжны паход па заснежаным лесе, скаціцца з ледзяной горкі на матрацы, паслаць паштоўку ад Святога Мікалая (Дзеда Мароза) сваім родным і блізкім, адзначыць зімовыя святы ў кампаніі сяброў ці калег можна ўсяго ў 30 кіламетрах ад сталіцы.

У загарадным клубе «Фестывальны», што знаходзіцца ў Валожынскім раёне на хутары Арлоўшчына, актыўнае жыццё не заціхае ніколі. Надвор’е – не перашкода, і ўзімку гасцей клуба чакае не менш цікавых падзей, чым у летнія месяцы. Увесь час, пакуль ляжыць снег, «Фестывальны» запрашае гасцей на зімовыя забавы, сярод якіх значацца гульні на свежым паветры, катанні на санях і зімовы «хіт» – незвычайны слалам з 50-метровай горкі на «вясёлых матрацах». Аматараў лыжных прагулак чакаюць 17 кіламетраў маркіраванай лыжні па казачным зімовым лесе, а самі лыжы можна ўзяць напракат, пры гэтым памеры лыжнага абутку знойдуцца для ўсёй сям’і.

IMG_5601

Цяпер у клубе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года, Калядаў і Масленіцы. Святочныя вечарыны ў «Фестывальным» будуць ладзіцца ў розных стылях: ад класічнага карнавала да народнага дыска. Для дзетак у клубе падрыхтавана асаблівая навагодняя праграма. Адзінае, што застанецца нязменным, – спалучэнне зімовых забаваў і гульняў на свежым паветры з пачастункамі ў цёплай гасцёўні клуба, дзе можна будзе пагрэцца кубкам сапраўднай беларускай гарбаты з зёлак і пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні.

На званне галоўнай падзеі надыходзячага зімовага сезону прэтэндуе «Завіруха» – міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках, якія 28 студзеня 2012 года адбудуцца ў клубе ўжо другі год запар. Для беларускай публікі першая «Завіруха» сталася адкрыццём, а чацвёраногія ўдзельнікі заездаў – сібірскія хаскі – апынуліся сапраўднымі «зоркамі». На гэты раз арганізатары спаборніцтваў чакаюць да 100 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, але рыхтуюць не толькі адмысловую спартыўную праграмму: для гледачоў таксама прыхавана колькі забаўляльных мерапрыемстваў. Пакуль у «Фестывальным» не раскрываюць усіх сакрэтаў, і вядома толькі, што падчас мерапрыемства будзе працаваць адрэналін-парк «Малпалэнд» – вяровачны горад на вышыні 5–7 метраў, які змогуць наведаць і дзеці, і дарослыя.

Наогул, загарадны клуб «Фестывальны» чакае гасцей не толькі ў святы: кожны дзень тут можа быць напоўнены зімовымі прыгодамі.

 Калі вы плануеце наведаць «Фестывальны», тэлефануйце (+375 29) 150-60-47, (+375 17) 508-95-56, глядзіце сайт www.festcamp.by альбо дасылайце лісты на info@festcamp.by


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах