17.11.2011

 - Газета

Памёр Анатоль Белы

Пайшоў з жыцця знакаміты бела-рускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны-краязнавец, калекцыянер нацыянальнага мастацтва Анатоль Яўхімавіч Белы.

Пайшоў з жыцця знакаміты бела-рускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны-краязнавец, калекцыянер нацыянальнага мастацтва Анатоль Яўхімавіч Белы. Беларускай грамадскасці Анатоль Белы вядомы як актыўны дзеяч і кіраўнік культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». Белы – вядомы калекцыянер беларускага мастацтва: ім сабрана нацыянальная калекцыя твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва – каля 3000 адзінак. На падставе сваёй калекцыі Анатоль Белы ў 1990 годзе заснаваў, а ў снежні 1999 года адкрыў на ўласнай сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі першы прыватны музей выяўленчага мастацтва.

6C96206B-028C-494B-B5F5-BBC70AF743C1_mw800_s

Анатоль Яўхімавіч прымаў непасрэдны і актыўны ўдзел у выданні плакатаў-календароў «Радавод полацкіх і вялікіх беларускіх (лі-тоўскіх) князёў», «Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага», «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі» – зборніка дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння М.І. Ермаловіча. Анатоль Яўхімавіч Белы шчыра і самаахвярна рабіў вялікія справы па захаванню спадчыны роднай Беларусі, на гэтым шляху яго падтрымлівала нямала аднадумцаў і сяброў.

Рэдакцыя газеты «Туризм и отдых», калектыў выдавецтва «Рыфтур» смуткуюць з прычыны смерці Анатоля Белага і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах