16.07.2009

 - Газета

Фiлосаф Валянцiн АКУДОВiЧ: "Рыцарскай культуры ў турыстычным бiзнесе наканавана вечнасць!"

Ведаеце, i згортванне апошнiм часам рыцарскага руху як самастойнай з'явы, i скарыстанне рыцарскай атрыбутыкi ў шоў-праграмах - цалкам лагiчныя феномены. Я не адэпт рыцарскай культуры, але, безумоўна, сымпатызую сучасным рыцарам.

akud - Ведаеце, i згортванне апошнiм часам рыцарскага руху як самастойнай з'явы, i скарыстанне рыцарскай атрыбутыкi ў шоў-праграмах - цалкам лагiчныя феномены. Я не адэпт рыцарскай культуры, але, безумоўна, сымпатызую сучасным рыцарам. Зразумела, што кожнае даволi шырокае захапленне мае свой пачатак i свой канец, але iнiцыятывы кшталту рыцарскiх фэстаў увогуле iснуюць досыць абмежаваны прамежак часу, такая iх прырода. Пасля таго, як сыходзiць мода на сярэднявечны стыль, ападае хваля масавай цiкавасцi да рыцарскай культуры, яны застаюцца ў лакальных згуртаваннях аматараў. i тым аматарам не iстотна, дзвесце фэстаў ладзiцца цi адзiн.

Што датычыцца пераходу праяваў рыцарскай культуры ў турыстычны бiзнес, то тут iм наканавана вечнасць, як нi дзiўна. Адпачынак будзе заўсёды, i заўсёды будзе пошук новых формаў. Але турызм нiколi не адмовiцца ад магчымасцi расфарбавацца гiсторыяй.

Адзiнае, шкада, што рыцарскi рух паўстаў пазнавата i паўстаў не так шырока, як хацелася б, таму што сучасныя рыцары зрабiлi шмат для таго, каб паказаць iншую Беларусь. За часамi Расiйскай iмперыi i Савецкага Саюза было зроблена ўсё магчымае, каб у масавай свядомасцi замацаваўся мiф пра сялянскую Беларусь. Рыцары i шляхта былi выкраслены з гiсторыi i ў нiякiм разе не атаясамлiвалiся з вобразам Беларусi. Я думаю, што рыцары - нашыя сучаснiкi, можа i не ставiлi такую мэту, але зрабiлi шмат для таго, каб паказаць iншую - высокую, мужную, шляхецкую - Беларусь. Тым больш, усё гэта сапраўднае, мы былi часткай Еўропы i агульнаеўрапейскай сярэднявечнай культуры, хоць i на ўскрайку. Таму для нас рыцарства - не прыдуманая з'ява, а цалкам слушная i натуральная.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах