Інстытут імя Гётэ працягвае адукацыйны праект для беларускай моладзі

12.03.2014 - Новости

Інстытут імя Гётэ працягвае адукацыйны праект для беларускай моладзі

Iнстытут імя Гётэ ў Мінску працягвае адукацыйны праект для беларускай моладзі «Roots and Treetops / Карані і вершаліны», які ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове. У рамках дадзенага праекта маладыя людзі, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных суперінтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, на апошняй стадыі праекта яго ўдзельнікі наведаюць шэраг еўрапейскіх краін, каб бліжэй пазнаёміцца са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў.

У 2014 г. набор на курсы англійскай мовы праводзіцца не будзе, паколькі ўсе 120 удзельнікаў былі адабраны ў 2013 г. і цяпер працягваюць навучанне.

Прыём заявак на курсы нямецкай і французскай моў будзе ажыццяўляцца з 10 да 26 сакавіка 2014 г. уключна.

Арганізатары праекта

Праект «Карані і вершаліны» ажыццяўляецца па ініцыятыве Інстытута імя Гётэ ў Мінску і адкрывае для беларускай моладзі рэсурсы трох культурна-асветніцкіх арганізацый: Інстытута імя Гётэ, Французскага Альянсу і Брытанскага Савета. Усе партнёры праекта з’яўляюцца прызнанымі ва ўсім свеце ўстановамі культуры, якія займаюцца папулярызацыяй нямецкай, французскай і англійскай мовы і культуры адпаведна.

Фінансаванне дадзенага праекта ажыццяўляе Еўрапейскі Саюз.

Мэты праекта

• павышэнне ўзроўня валодання замежнай мовай – англійскай, нямецкай альбо французскай, ад А2 да В2 у адпаведнасці з агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай;
• непасрэднае знаёмства ўдзельнікаў праекта з краінай, мову якой яны вывучаюць;
• азнаямленне са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў;
• усталяванне прафесійных і асабістых кантактаў паміж моладдзю Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца

Маладыя людзі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ўжо валодаюць выбранай замежнай мовай на ўзроўні А2 у адпаведнасці з агульнаеўрапейскімі кампетэнцыямі валодання замежнай мовай (напрыклад, студэнты, маладыя спецыялісты, праца якіх звязана з шырокім выкарыстаннем замежнай мовы, дзеячы культуры і навукі, журналісты, дзяржаўныя служачыя і інш.).

Спасылка да апісання ўзроўняў

Спасылка да тэста па нямецкай мове

Спасылка да тэста па англійскай мове

Праграма праекта

• працягласць праекта: 2 гады;
• 6 краін-удзельніц: Беларусь, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Літва, Польшча;
• тры замежныя мовы: англійская, нямецкая і французская;
• 300 месцаў для навучання: 120 – на курсах англійскай мовы працягласцю два гады; 90 – на курсах нямецкай мовы (45 у першы і 45 у другі год навучання); 90 – на курсах французскай мовы (45 у першы і 45 у другі год навучання);
• 8 акадэмічных гадзін моўнай практыкі ў дзень на курсах у Мінску і Еўропе;
• культурная праграма ў Берліне, Кардзіфе ці Страсбургу;
• заключная сустрэча ўсіх удзельнікаў праекта ў Вільнюсе.

Ход рэалізацыі праекта

Нямецкая мова

Да ўдзелу ў курсах нямецкай мовы адбіраюцца 45 чалавек. Праграма па нямецкай мове на 2014 г. складаецца з наступных пунктаў:

• 23 чэрвеня – 19 ліпеня 2014 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску;
• 4–29 жніўня 2014 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Германіі (Брэмен, Дрэздэн, Швэбіш-Халь);
• 30 жніўня – 5 верасня 2014 г. – культурная праграма ў Берліне.

Французская мова

Да ўдзелу ў курсах французскай мовы адбіраюцца 45 чалавек. Праграма па французскай мове на 2014 год мае наступны расклад:

• 23 чэрвеня – 19 ліпеня 2014 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску;
• 18 жніўня – 13 верасня 2014 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Францыі;
• 13–18 верасня 2014 г. – культурная праграма ў Страсбургу.

Англійская мова

У 2014 г. набор на курсы англійскай мовы праводзіцца не будзе, паколькі ўсе 120 удзельнікаў былі адабраны ў 2013 г. Праграма складаецца з наступных пунктаў:

• 1–26 ліпеня 2013 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Кракаве;
• ліпень 2013 г. – ліпень 2014 г.– анлайн-курс англійскай мовы;
• ліпень 2014 г. – суперінтэнсіўныя моўныя курсы ў Польшчы (Кракаў/Варшава) і паездка 50 самых актыўных удзельнікаў у Кардзіф (Вялікабрытанія).

Сертыфікаты

Усе ўдзельнікі праекта «Roots and treetops / Карані і вершаліны» атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні моўных курсаў адпаведнага ўзроўню.

Заключнае мерапрыемства

У лістападзе 2014 г. адбудзецца заключная сустрэча ўсіх 300 удзельнікаў праекта «Roots and treetops / Карані і вершаліны».

Вашы заяўкі

Прыём заявак на ўдзел у праекце «Roots and treetops / Карані і вершаліны» (нямецкая і французская мовы) ажыццяўляецца з 10 да 26 сакавіка 2014 г. уключна. Калі ласка, дасылайце запоўненыя фармуляры заявак на наступныя адрасы:

Mail Symbolgerman@minsk.goethe.org (праграма па нямецкай мове)

Mail Symbolfrench@minsk.goethe.org (праграма па французскай мове). 

 

Калі ласка, указвайце ў тэме пісьма: мову (FR ці DE), імя і прозвішча лацініцай як у пашпарце.

Download SymbolФармуляр заяўкі на ўдзел у праграме па нямецкай мове (DOC, 387 KB)
Download SymbolФармуляр заяўкі на ўдзел у праграме па французскай мове (DOC, 387 KB)

Кантактныя асобы ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску:

Наталля Ількевіч і Халіна Байер
Тэлефон: +375 17 237-71-19/26
Факс: +375 17 237-46-79
Маб.: +375 29 143-43-55 (Velcom)
Маб.: +375 29 250-40-66 (MTC)

Рубрики: Сотрудничество

Страны: Беларусь Великобритания Германия Франция


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах