Інтэграцыйны летнік «Круглае Возера – 2014» запрашае ўдзельнікаў і валанцёраў

27.05.2014 - Новости

Інтэграцыйны летнік «Круглае Возера – 2014» запрашае ўдзельнікаў і валанцёраў

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей да ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае Возера – 2014», паведамляе «Твой стыль».

У гэтым годзе летнік «Круглае Возера» запланаваны на 19–29 ліпеня і пройдзе на беразе возера непадалёк ад г. Плешчаніцы (Мінская вобласць). Яго ўдзельнікамі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.

На працягу 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі разам са здаровымi аднагодкамі будзе прымаць удзел у разнастайных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і карысна адпачываць.

На гэты раз тэмай адукацыйнай праграмы «Круглага Возера» будуць «Каштоўнасці». Мерапрыемствы, запланаваныя ў праграме летніка, дапамогуць маладым людзям зразумець, як фарміруецца сістэма каштоўнасцяў чалавека і якім чынам яна ўплывае на якасць яго жыцця. Акрамя того, маладыя людзі навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі.

Удзельнікаў чакае жыццё ў палатках ў лесе на беразе возера, смачная ежа, прыгатаваная на вогнішчы, паходная лазня і шмат іншага.

Па шматгадовай традыцыі, удзельнікаў «Круглага Возера» будуць шукаць сярод мноства прэтэндэнтаў, якія запоўнілі і даслалі анкеты. Пры гэтым галоўным крытэрыем адбору стане не ўзровень фізічных магчымасцяў прэтэндэнта, а гатоўнасць быць актыўным і крэатыўным.

Дадатковую інфармацыю (фота і водгукі ўдзельнікаў) пра жыццё ў летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары «Круглае Возера» можна знайсці тут: www.rrby.org

Усім, хто зацікавіўся, раім добра азнаёміцца ??з ўмовамі ўдзелу і адправіць запоўненую анкету-заяўку да 4 ліпеня па факсе або на электронны адрас: different-equal@mail.ru Факс : 8017-242-07-67 (на аўтамаце).

Тэлефон: МТС 8029-555-68-38

Акрамя таго, арганізатары шукаюць ВАЛАНЦЁРАЎ і запрашаюць маладых людзей прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні летніка «Круглае возера – 2014» з 14 па 31 ліпеня.

Дадатковая інфармацыя тут: http://www.rrby.org/volonteram.html

Тэлефон : МТС 8029-555-68-38

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах