https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калядоўшчыкі ў розных мясцовасцях маглі прыйсці з Мядзведзем, Кабылай, Жоравам і Буслом</p>

Як паведамляе «Звязда»:

Калядоўшчыкі ў розных мясцовасцях маглі прыйсці з Мядзведзем, Кабылай, Жоравам і Буслом.

Бусел быў сімвалам Каляд на Гродзеншчыне, а Жораў — на Міншчыне, Кабылу вадзілі на Гомельшчыне. Мядзведзь увасабляў сілу і здароўе, а Каза з'яўляецца сімвалам ураджаю. Можа, Каза больш атаясамліваецца з гэтым святам менавіта таму, што на Беларусі шчасце здаўна звязвалася з тым, які будзе ўраджай. Нічога дзіўнага, гэта прыдумалі людзі, для якіх зямля была карміцелькай і хіба не галоўнай каштоўнасцю і мерай поспеху.

А як праводзілі Шчадрэц у вёсцы Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці?.. Ёсць магчымасць не проста даведацца пра абрад, які ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, але на свае вочы пабачыць яго. На «Шчадрэц» запрашае 15 студзеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (у вёсцы Азярцо за сталічным аўтарынкам «Малінаўка»).

14-16

Свята адбудзецца пры любым надвор'і, абяцаюць арганізатары. І павінна быць вясёлым, але, каб не сапсаваць самім сабе настрой, лепш паклапаціцца пра належную вопратку і абутак: на калядную праграму адведзена дзве гадзіны – з 13.00, але ж варта апрануцца так, каб паглядзець як мага больш. Ну хіба ж дарэмна прыязджае народны фальклорны калектыў «Палескія крыніцы», каб паказаць, як шчадруюць у вёсцы Рог. Ды яшчэ народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» з вёскі Ахонава Дзятлаўскага раёна. Ды дзіцячы ўзорны калектыў народнай песні «Валошкі» Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Яшчэ і фальклорны калектыў «Мілавіца» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  «Ветразь» з Мінска. І лялечны тэатр «Батлейка»... Не так мала ў нас у краіне людзей, якія любяць і захоўваюць фальклорнае багацце і ведаюць, як трэба праводзіць вечар напярэдадні дня Васіля Вялікага, і што значыць «шчодрая куцця». І тады ўзыдзе калядная зорка з абяцаннямі на добры год. Дарэчы, паколькі мы ўсе прывыклі думаць, што чалавек сам каваль свайму шчасцю, то свята ў музеі — лепшае месца, дзе гэта можна даказаць. Трэба толькі прынесці сваю калядную зорку і, магчыма, перамагчы ў традыцыйным конкурсе. І будзе вам шчасце!..

Ларыса ЦІМОШЫК

***

На Шчадрэц на Салігоршчыне ходзіць Маска, на Капыльшчыне — Цары, у Давыд-Гарадку — Конь

Стыхію гэтай святой ночы нельга ні спыніць, ні перайначыць. І зблытаць яе з іншай ноччу проста немагчыма. Бо яна поўніцца вясёлымі галасамі і фарбамі касцюмаў размаляваных каляднікаў. Назва гэтага дзіўнага часу — Шчадрэц.

14-17

Самы распаўсюджаны ў Беларусі звычай калядавання — з Казою. Але ёсць месцы, дзе галоўныя персанажы Шчадраца парушаюць наша традыцыйнае ўяўленне пра гэты святы вечар: у вёсцы Рог Салігорскага раёна ў хаты прыходзіць гурт, у якім асноўны персанаж??— Дзед у берасцяной масцы. У вёсцы Семежава калядуюць Цары. А ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна шчодры вечар называюць «Конікамі».

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8