https://www.traditionrolex.com/8

Дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» наракае, што  пасля  заклікаў у інтэрнеце абураныя людзі тэлефануюць і пішуць лісты   бесперапынна

Дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» наракае, што пасля заклікаў у інтэрнеце абураныя людзі тэлефануюць і пішуць лісты бесперапынна.

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежным гасцям лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаны 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён опернага тэатра, Няміга і іншыя аб’екты.

Але на якой мове будуць надрукаваны ўказальнікі? Са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны» «Наша Ніва» распаўсюдзіла інфармацыю, што працоўнымі мовамі абраны расійская і англійская. Паколькі канчатковае рашэнне не было прынята, «НН» заклікала звярнуцца з лістом у інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Мінск».

Як выявілася, беларуская мова ва ўказальніках усё ж з’явіцца.

«Інфармацыя, якая была выкладзена ў інтэрнеце, некарэктная. Ад пачатку праекта было вырашана, што ўказальнікі будуць зробленыя па-беларуску і па-англійску. Прычым галоўная мова — беларуская. Гэта адназначна, — кажа дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» Алена Пліс. – Нам прыйшло каля 40 лістоў у інтэрнеце, адзін за адным прыходзяць заказныя лісты і раздаюцца званкі, — працягвае яна. — Але беларуская мова будзе абавязкова! Калі з’явіцца патрэба ў тым, каб размясціць інфармацыю і па-расійску, то гэта будзе трэцяя мова».

https://www.traditionrolex.com/8