Duty-free будзе пад кантролем Упраўлення справамі прэзідэнта

18.01.2012 - Новости

Duty-free будзе пад кантролем Упраўлення справамі прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў адпаведны ўказ

Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў адпаведны ўказ.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ № 38 «Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю» прадугледжвае, што «тавары, змешчаныя пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю, рэалізуюцца ў магазінах бяспошліннага гандлю, створаных дзяржаўнай установай «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта або юрыдычнай асобай, заснавальнікам якой з’яўляецца гэта дзяржаўная ўстанова».

Такія тавары рэалізуюцца таксама ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу, што знаходзяцца ў аэрапортах краіны. Цяпер такі пункт пропуску знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Юрыдычныя асобы маюць права ажыццяўляць дзейнасць у якасці ўладальнікаў магазінаў бяспошліннага гандлю пасля ўключэння іх у адпаведны рэестр, вядзенне якога ўскладаецца на Дзяржаўны мытны камітэт.

У мэтах павышэння зацікаўленасці айчынных вытворцаў у нарошчванні паставак тавараў уласнай вытворчасці ў магазіны бяспошліннага гандлю ва ўказе прадугледжана вызваленне абаротаў па рэалізацыі гэтых тавараў ад выплаты ПДВ.

Дадатковым патрабаваннем з’яўляецца ўстанаўленне для юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць гэту дзейнасць, выплаты ў рэспубліканскі бюджэт адлічэнняў ад выручкі ў памеры 10%, піша БелаПАН.

У палажэнні аб магазінах бяспошліннага гандлю, што зацвярджаецца ўказам, падрабязна прапісаны патрабаванні да гэтых магазінаў па іх тэхнічнай аснашчанасці (уключаючы сістэмы відэаназірання за перамяшчэннем унутры памяшканняў і на прылеглых тэрыторыях), што забяспечвае жорсткі кантроль за водпускам тавараў толькі тым, хто выязджае з краіны, а таксама немагчымасць вяртання тавару на ўнутраны рынак рэспублікі, іншыя патрабаванні.

Акрамя таго, вызначаецца, што ў магазінах, размешчаных у пунктах пропуску праз дзяржмяжу, у якіх цяпер ажыццяўляецца рознічны гандаль, юрыдычныя асобы маюць права працягваць гэты від дзейнасці пры ўмове наяўнасці дазволаў на яго ажыццяўленне, атрыманых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

«Прыняцце ўказа заклікана забяспечыць павышэнне эфектыўнасці працы магазінаў бяспошліннага гандлю», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.


Рубрики: В Фокусе Законодательство

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах