https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">
<p>Два сябры: паляк з беларускімі каранямі і беларус  польскага  паходжання  выправіліся ўлетку на веласіпедах па беларуска-польскім  памежжы.  26 студзеня ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя фільма «Тандэмам па паграніччы».</p>
</div>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Два сябры: паляк з беларускімі каранямі і беларус польскага паходжання – выправіліся ўлетку на веласіпедах па беларуска-польскім памежжы. 26 студзеня ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя фільма «Тандэмам па паграніччы».

Як адзначаюць самі падарожнікі, веласіпед дапамог ім вярнуцца да каранёў і даў шанс убачыць усю прыгажосць наведаных мясцін, бо вядома, што той, хто едзе больш марудна, і бачыць нашмат больш...

Разам з тандэмам падарожнікаў – Паўлам Міцкевічам і Радэкам Дамброўскім – у вандроўку выправіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі каманды, якія фіксавалі на камеру самыя цікавыя моманты экспедыцыі.

2

Маладыя людзі шукалі тое, што аб'ядноўвае і падзяляе абодва народы, якія спрадвеку жылі на гэтай зямлі. Вынікам гэтых пошукаў і стала 60-хвілінная стужка «Тандэмам праз пагранічча».

3  

Па словах удзельнікаў вандроўкі, яны вельмі хваляваліся, як іх будуць прымаць мясцовыя жыхары па абодва бакі мяжы.

Жыхары памежжа аказаліся вельмі гасціннымі:

- Нас запрашалі ў хаты, частавалі ўсім чым маглі - была і бульба са скваркамі, і дранікі, і кілбасы, і бярозавы сок. Ну, а смак баравіковага супу і шыкоўных шашлыкоў надоўга застануцца ў нашай памяці! – адзначаюць хлопцы.

4

 

Падарожжа па беларуска-польскім памежжы ладзілася ў межах праекта «Падляшскае люстэрка», які прыдумаў калектыў Podlasie Makes Me Happy.

Гэта каманда, у склад якой уваходзяць дзеячы культуры (кінадакументалісты, фатографы, мастакі), журналісты і грамадскія дзеячы з Беласточчыны, якія імкнуцца вывучаць і папулярызаваць культурную спадчыну сваёй малой радзімы.

 6

Прэм'ера фільма «Тандэмам праз пагранічча» адбудзецца 26 студзеня ў кінатэатры «Форум» у Беластоку.

7  

Як паведаміў їТвайму стылю» адзін са стваральнікаў і герояў фільма Павел Міцкевіч, у будучым стваральнікі стужкі хацелі б паказаць яе і гродзенцам.

В. Дрэма

 
https://www.traditionrolex.com/8