https://www.traditionrolex.com/8
<p>У любым выпадку гэта будзе муляж, сімвалічны. Калі была б пастаўлена   задача на вельмі сур’ёзным узроўні – узнавіць драўляную абарончую   сістэму, паказаць яе на прыкладзе Браслава, каб да яе рэалізацыі былі   прыцягнутыя найлепшыя інтэлектуальныя сілы, то, можа, удалося б сур’ёзную   рэч зрабіць, хоць я і ў такім выпадку быў бы супраць</p>

Як паведамляе Westki.info:

Артыкул «На Замкавай гары ў Браславе будуецца бутафорыя» выклікаў розгалас у сеці. Яго перадрукавала адразу некалькі папулярных інтэрнет-парталаў.

«Весткі» звярнуліся да браслаўскага гісторыка Кастуся Шыдлоўскага, каб той выказаў меркаванне пра «добраўпарадкаванне» Замкавай гары, распачатае ў мінулым годзе мясцовымі ўладамі.

– Спадар Кастусь, як вы ставіцеся да таго, што на Замкавай гары ўзводзяць новыя будынкі?

– Гэта бязглуздзіца! Што хацелі зрабіць гэтымі дамкамі, для чаго іх узводзілі? Нібыта там будуць сядзець нейкія майстры, будуць нейкія крамы, якія будуць прадаваць сувеніры, і гэтак далей…

Бязглуздзіца, таму што самі домікі пабудаваныя і не выкарыстоўваюцца. Я не сустрэў аніводнага чалавека, думку якога я паважаю, які сказаў бы хоць бы з нейкай доляй сумневу, што ў гэтым ёсць хоць бы мінімальны сэнс.

2
Замчышча ў Браславе. Фота Кастуся Шыталя

Гэта безгустоўная рэч, і нават злачынная, бо гістарычны ландшафт парушаны. На помніках кшталту браслаўскай Замкавай гары нельга, на маю думку, узводзіць нічога – ні альтанкі, ні вось такія дамкі.

Адзінае, што там можна рабіць, – падкрэсліваць гістарычнасць гэтага месца, дадаваць нейкую інфармацыю для турыстаў, прапанаваць нейкі варыянт гістарычнай сцяжынкі. Усталяваць стэнды, якія распавядаюць пра асноўныя моманты гісторыі гэтага помніка і прапануюць варыянт абыходу з пазначэннем месцаў, дзе адкрываюцца найлепшыя краявіды, месцаў, дзе адбываліся нейкія падзеі ці існавалі нейкія пабудовы.

Напрыклад, нескладана лакалізаваць і ўказаць месца, дзе стаяла царква, звязаная з імем князёўны Алёны. Можна вылучыць захаваныя фрагменты абарончых валоў, падвесці да помніка Нарбуту. Патрэбна акуратная і вытанчаная праца, якая б не парушала гістарычнага ландшафту, а давала магчымасць чалавеку азнаёміцца з гэтым помнікам. Для мяне гэта прымальна.

– Вядома, што ўлады не збіраюцца спыняцца на гэтых доміках і альтанках…

– Самай вялікай пагрозай застаецца тое, што сучаснае кіраўніцтва раёна, дакладней, адзін галоўны «вертыкальшчык» вызначае гэта. Гішклялюк мае намер узвесці копію, дакладней, ніякую не копію, а мадэль нейкага замка. Хутчэй за ўсё, праект будзе зроблены з выкарыстаннем сучаснага матэрыялу. Гэта загубіць Замкавую гару, асабліва калі пачнуцца земляныя працы. Хоць некалькі разоў былі запэўніванні, што земляных прац не будзе, нібыта на бятонныя пліты будуць абапірацца элементы драўляных канструкцый. Можна ўявіць, што атрымаецца, калі пачнуцца земляныя работы. Трэба біць трывогу, бо гэта будзе парушэнне ўсіх законаў Беларусі аб ахове гістарычнай спадчыны.

– А ці магчыма ўвогуле рэканструяваць выгляд замка, адбудаваць яго такім, якім ён быў?

– Не. Зараз няма ніякіх падстаў, каб аднавіць індывідуальнае аблічча замка. Маюцца толькі агульныя матэрыялы для ўсёй Беларусі, скажам, як маглі выглядаць умацаванні падобнага тыпу. У Браславе нават сур’ёзныя даследаванні канструкцый, якія маглі застацца ў зямлі, не праводзіліся.

Але трэба сказаць, што Замкавая гара – шматслойны помнік. Латгальскі перыяд, перыяд Полацкага княства, а далей перыяд Вялікага княства Літоўскага. Замак функцыянаваў даволі актыўна да канца XVI стагоддзя, але не забудзем XVII стагоддзе, XVIII-е. Рэшткі вежаў, нейкіх пабудоў згадваюцца нават у другой палове XVIII стагоддзя. Існуюць толькі самыя агульныя згадкі аб «астраколе», аб вежах, аб падвойнай браме і гэтак далей. Ніводнага матэрыяла, дзе былі б нейкія падрабязнасці, пакуль не знойдзена, няма ніводнага матэрыяла іканаграфічнага.

– І да чаго, на вашу думку, прывядзе спроба «адбудаваць» замак?

– Гэта будзе ў любым выпадку муляж, сімвалічны. Калі была б пастаўлена задача на вельмі сур’ёзным узроўні – узнавіць драўляную абарончую сістэму, паказаць яе на прыкладзе Браслава, каб да яе рэалізацыі былі прыцягнутыя найлепшыя інтэлектуальныя сілы, то можа ўдалося б сур’ёзную рэч зрабіць, хоць я і ў такім выпадку быў бы супраць.

Але гэтая задума – мясцовага ўзроўню. Праектныя працы выконваліся на смешным, дзіцячым узроўні, і вышэй за ўзровень дзіцячай пляцоўкі гэта не падымецца. Маем у Беларусі «цудоўны» прыклад – Мазырскі замак, дзе з выкарыстаннем сучаснага пластыка, сучасных будаўнічых матэрыялаў зроблена тое, што назвалі замкам, выставіўшы сябе на пасмешышча.

3
Навабуды на Мазырскім замчышчы. Фота Radzima.org

Калі так карціць стварыць нейкі аб’ект, цікавы, інтэрактыўны, дзе людзі маглі б убачыць нейкія гістарычныя прадстаўленні, нейкі антураж эпохі, то абраць трэба іншае месца, не гістарычнае, стварыць гэткі «дыснейлэнд». Чаму б не? Рабіце забаву для турыстаў.

Кастусь Шыталь

https://www.traditionrolex.com/8