https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на новую экскурсію</p>

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на новую экскурсію.

19 лютага 2012 г. сяброўская вандроўка будзе ладзіцца па наступным маршруце:

Станькава – сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх ХІХ ст., Мікалаеўская царква – архітэктар К. Тон, 1858 г.

Станькава. Флігель

Флігель у Станькава

Царква ў СТанькава

Царква ў Станькава

Возера – Петрапаўлаўская царква 1840 г., дом святара сяр. ХІХ ст. Класіцызм.

Узда – Петрапаўлаўская царква кан. XIX ст., Крыжаўзвіжанскі касцёл кан. ХVІІІ ст.; капліца-пахавальня Завішаў кан. ХVІІІ ст., радавая забудова, Красная плошча без маўзалея.

Узда. Капліца-пахавальня.

Узда. Капліца-пахавальня

Узда. Касцёл

Касцёл ва Уздзе

Узда

Шыльда ва Уздзе

Кухцічы – сядзібна-паркавы комплекс Завішаў друг. пал. ХVІІІ ст. (апошняя ўладальніца – Магдалена Радзівіл), кальвінісцкі збор у стылі рэнесанс друг. пал. ХVІ ст.

Кальвінскі збор у Кухцічах

Кальвінісцкі збор у Кухцічах

Кухцічы. Флігель

Флігель у Кухцічах

Наднёман – сядзібна-паркавы комплекс Наркевічаў-Ёдак перш. трэці ХІХ ст.

Наднёман. Руіны палаца

Наднёман. Руіны палаца

Бабоўня – комплекс бровару друг. пал. ХІХ ст. у сядзібе Наркевічаў-Ёдак.

Цэлядавічы – былы драўляны касцёл, зараз Троіцкая царква 1792 г.

Целядавічы. Былы касцёл

Былы касцёл у Цэлядавічах

Капыль – Узнясенская царква 1866 г., дом–месца нараджэння Цішкі Гартнага, местачковая забудова былой гандлёвай плошчы кан. ХVІІІ ст. – пач. ХІХ ст., замчышча ХІІ ст.

Капыль. Забудова

Гарадская забудова ў Капылі

Капыль. Царква

Царква. Капыль

 

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (+375 29) 111-73-32, (+375 17) 262-73-43

https://www.traditionrolex.com/8