https://www.traditionrolex.com/8
<p>Праграма  малых грантаў пасольства ЗША прафінансавала выраб касцюмаў для  семежаўскіх «цароў» у межах праекта «Турызм у мясцовых супольнасцях як  сродак  захавання, фарміравання партнёрства і развіцця сельскіх  тэрыторый», што  рэалізуецца Беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы»</p>

Як паведамляе Пасольства ЗША у РБ:

13 студзеня аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства ЗША Кэры Лі наведала вёску Семежава Капыльскага раёна, каб на ўласныя вочы ўбачыць святочны абрад «Калядныя цары», які спалучае элементы традыцыйнага беларускага калядавання ды навагодняга карнавала.

Праграма малых грантаў пасольства ЗША прафінансавала выраб касцюмаў для семежаўскіх «цароў» у межах праекта «Турызм у мясцовых супольнасцях як сродак захавання, фарміравання партнёрства і развіцця сельскіх тэрыторый», што рэалізуецца Беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы».

У першай палове дня БГА «Адпачынак ў вёсцы» зладзіла навукова-практычны семінар па пытаннях захавання нематэрыяльнай спадчыны як магчымасці для сацыяльнага і эканамічнага развіцця мясцовых супольнасцей. Больш за 50 экспертаў, сярод якіх былі навукоўцы і даследчыкі, прафесіяналы ў сферы турызму, прадстаўнікі мясцовых улад, афіцыйныя асобы з Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, абмеркавалі прапановы па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства па захаванні нематэрыяльнай спадчыны, распавялі пра магчымасці стварэння лакальнага турыстычнага прадукта і неабходнасць інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці ў галіне беларускай нематэрыяльнай культуры. «Калядныя цары» і святочны кірмаш у вёсцы Семежава з’яўляюцца відавочным і маляўнічым прыкладам мясцовай аўтэнтычнасці і нематэрыяльнай культуры, якую можна  задзейнічаць дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця мясцовых тэрыторый.

https://www.traditionrolex.com/8