https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аднак нават  па новых коштах яны ў некалькі разоў таннейшыя за  расійскія. Адсюль –  такая вялікая цікаваць у суседзяў да адпачынку ў  Беларусі</p>

Як паведамляе belsat.eu:

За двухтыднёвы адпачынак трэба заплаціць Br 2,5 млн.

Аднак нават па новых коштах яны ў некалькі разоў таннейшыя за расійскія. Адсюль – такая вялікая цікаваць у суседзяў да адпачынку ў Беларусі.

У параўнанні з мінулым годам пуцёўкі ў санаторыі падаражэлі ў 2–2,5 раза. Калі раней два тыдні можна было адпачываць за 1,2 млн руб., то цяпер давядзецца заплаціць мінімум 2,5 млн руб. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, больш за ўсё адмоў пасля падаражання – ад пенсіянераў. Яны аплачваюць толькі частку пуцёўкі, у сярэднім 450–600 тыс. руб. (дагэтуль – 120–300 тыс. руб.), але нават гэтая сума для іх занадта вялікая.

Тым часам у Федэрацыі прафсаюзаў лічаць, што паўнавартасны адпачынак не мусіць каштаваць танней. «Cям’я з чатырох чалавек, калі сумаваць усе зніжкі, адну пуцёўку набывае ўсяго за 20% ад рэальнага кошту», – паведамляе прэс-служба ФПБ. У Беларусі дзейнічае 12 прафсаюзных санаторыяў. Штогод лячэнне ў іх праходзіць больш за 50 тыс. беларусаў.

Аднак асноўнымі кліентамі беларускіх санаторыяў застаюцца расіяне – каля 80% ад агульнай колькасці. «Санаторыям выгадна працаваць з замежнымі турыстамі, бо для іх выстаўленыя больш высокія тарыфы. Турысты з Еўропы едуць рэдка – усё ж дарагая віза, дый сэрвіс іх не заўсёды задавальняе. Адпачынак у Сочы для расіян каштуе у 1,5 раза даражэй, чым ля Мінска», – кажа менеджар турфірмы «MLD Group» Алеся Катрэнка.

https://www.traditionrolex.com/8