<p>Фінансуецца гэты праект па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН. У Ельні плануецца стварэнне экалагічнага цэнтра, арганізацыя экалагічных сцяжынак і навучанне спецыялістаў і персаналу. Замежныя інвестыцыі праекта складуць каля 450 тысяч долараў</p>

Як паведамляе «Звязда»:

У Беларусі даволі актыўна ажыццяўляецца развіццё экалагічнага турызму на водна-балотных угоддзях, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка.

Так, на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі на 2008—2014 гады прадугледжана накіраваць больш за 80 млрд рублёў. Толькі на развіццё турыстычнай дзейнасці запланавана выдзяленне 56 млрд бюджэтных сродкаў.

Летась на рэалізацыю мерапрыемстваў гэтай праграмы было выдаткавана звыш 22 млрд рублёў. Сёлета бюджэт прыродаахоўных мерапрыемстваў запланаваны ў аб'ёме 14 млрд, у тым ліку на развіццё турызму — больш як 7 млрд рублёў.

2-35l

Спецыяліст адзначыла, што сёлета на тэрыторыі заказніка «Ельня» будзе сфарміравана інфраструктура экалагічнага турызму. Фінансуецца гэты праект па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН. У Ельні плануецца стварэнне экалагічнага цэнтра, арганізацыя экалагічных сцяжынак і навучанне спецыялістаў і персаналу. Замежныя інвестыцыі праекта складуць каля 450 тысяч долараў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Анатоля Клешчука