<p>У  плавальным басейне  дзве чашы для плавання: адна для заняткаў, другая,  большая, для масавага наведвання</p>

Як паведамляе «Івацэвіцкі веснік»:

26 студзеня 2012 года ў Івацэвічах адбылося ўрачыстае адкрыццё Лядовай арэны, якая ўжо дзейнічае з лістапада мінулага года, і плавальнага басейна, будаўніцтва якога толькі што завершана.

Cпартыўны комплекс - лядовая арэна і плавальны басейн - будзе цяпер упрыгожваць заходнюю частку нашых Івацэвічаў. Першым быў здадзены ў эксплуатацыю будынак Лядовай арэны, і ўжо з лістапада мінулага года ён запрацаваў. А літаральна на днях завершана будаўніцтва плавальнага басейна, што размясціўся побач. Гэта сучасныя спартыўныя збудаванні як у архітэктурным плане, так і па ўмовах для заняткаў і адпачынку ў іх.

У Лядовай арэне трыбуна мае 790 месцаў. Тут абсталяваны раздзявальні, душавыя, кабіны для персаналу, тэхнічныя памяшканні, буфет. І гэты камфорт ужо адчулі ўсе тыя, хто ходзіць сюды пакатацца на каньках, трэніравацца і гуляць у хакей.

bas_1

У плавальным басейне дзве чашы для плавання: адна для заняткаў, другая, большая, для масавага наведвання. А ў спартыўную школу па плаванні ўжо запісалася больш за 100 дзяцей.

На будаўніцтва гэтага спартыўнага комплексу з абласнога і раённага бюджэтаў выдаткавана амаль 52 млрд рублёў. Грошы зрасходаваны на самае галоўнае, што ў нас ёсць, – на ўмацаванне здароўя, на актыўны лад жыцця. І цяпер важна, каб у Лядовай арэне і плавальным басейне заўсёды было шматлюдна, а ўкладзеныя ў іх дзяржаўныя грошы давалі належную аддачу.

Міхаіл РУДНІЦКІ,
Валерый МІСКЕВІЧ (фота)