https://www.traditionrolex.com/8
<p>У гонар славутага сына Мерачоўшчыны Тадэвуша Касцюшкі ў яго музеі са словамі віншавання выступілі старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, старшыня польскага фонду Касцюшкі доктар Лешак-Марэк Кшэсняк, консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Раман Галюс, кіраўнік місіі аддзела пасольства Швейцарыі ў Беларусі Альдо дэ Люка, прадстаўніца пасольства ЗША па пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры Кэры Лі і інш.</p>

Як паведамляе «Вечерний Брест»:

У мінулую суботу, 4 лютага, кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна, Косаўскага гарсавета дэпутатаў, прадстаўнікі дыпламатычных місій, грамадскіх арганізацый Брэстчыны і Польшчы, жыхары Косава наведаліся ў Мерачоўшчыну. Тут, у палацава-паркавым ансамблі, адбыліся традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя 266-й гадавіне з дня нараджэння нашага славутага земляка, ваеннага і палітычнага дзеяча Еўропы і Амерыкі, нацыянальнага героя Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі.

Пачалося мерапрыемства з ускладання кветак да размешчанага побач з домам-музеем памятнага знака – камня-валуна, да якога прымацавана таблічка з выявай Касцюшкі. Пасля ўсе накіраваліся ў музей-сядзібу, дзе яго дырэктар Ірына Анціпенка правяла прысутных па ўсіх пакоях, пазнаёміла з экспанатамі – старымі і новымі. Дарэчы, новых – нямала. Так, рабочы пакой бацькі Тадэвуша Касцюшкі папоўніўся старадаўняй мэбляй, партрэтамі і набыў закончаны выгляд.

Сем гадоў працуе музей-сядзіба «Мерачоўшчына», і за гэты час вызначыліся даволі някепскія вынікі. Наведала музей-сядзібу звыш 85 000 чалавек, для якіх праведзена каля 2000 экскурсій, платных паслуг аказана на суму каля 100 мільёнаў рублёў. З кожным годам цікавасць да гэтага гістарычнага аб’екта ўзрастае, і ў 2012-м, як падлічыла Ірына Анціпенка, тут сустрэнуць 100-тысячнага наведвальніка. Таксама ў апошнія гады ў музеі-сядзібе актыўна праводзіцца рэгістрацыя шлюбаў. Цікава, што маладажоны прыязджаюць не толькі з Івацэвіччыны, але нават з суседніх раёнаў.

У гонар славутага сына Мерачоўшчыны ў яго музеі са словамі віншавання выступілі старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, старшыня польскага фонду Касцюшкі доктар Лешак-Марэк Кшэсняк, консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Раман Галюс, кіраўнік місіі аддзела пасольства Швейцарыі ў Беларусі Альдо дэ Люка, прадстаўніца пасольства ЗША па пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры Кэры Лі і інш.

Госці падарылі музею нямала цікавых экспанатаў. Напрыклад, Уладзімір Шчасны перадаў удзельнікам прывітанне ад міністра замежных спраў Сяргея Мартынава і цудоўна афомленае выданне «Тадэвуш Касцюшка на паштоўках і малюнках». Гэта кніга ўпершыню была выдадзена ў Нью-Ёрку і атрымала цудоўныя водгукі.

15607_3  

Кэры Лі (справа) прэзентуе музею ад імя ЗША выяву Т. Касцюшкі ў бронзе

«Урачыстасці, якія штогод адбываюцца ў Косаве, – гэта вяртанне нашай спадчыны, – сказаў карэспандэнту «Вячоркі» старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Пасол па асабістых даручэннях Міністэрства замежных спраў РБ Уладзімір Шчасны. – Яшчэ гадоў дваццаць таму аб Касцюшку гаварылі «ціха». Што адбываецца цяпер – рэканструкцыя дома, дзе нарадзіўся герой некалькіх краін, цудоўны музей, рэканструкцыя палаца Пуслоўскіх – гэта рэканструкцыя гістарычных рэалій Беларусі. Заўважу, што вяртанне нашых герояў праходзіць у сціслыя тэрміны, і трэба аддаць даніну павагі і мясцовым уладам, і энтузіястам, якія не шкадуюць сваіх сіл дзеля гэтага».

«Польская дэлегацыя ўражана тым, як напаўняецца гістарычнымі рэчамі музей Тадэвуша Касцюшкі. Гэта адметная рыса беларусаў – па крупінках збіраць сведчанні гісторыі, якія, здаецца, ужо былі страчаны назаўсёды, – выказаў сваё меркаванне прэзідэнт Польскага фонду Касцюшкі доктар Лешак-Марэк Кшэсняк. – Адзначу і тое, што з кожным годам мерапрыемствы ў Косаве набываюць новыя рысы. Так, у гэтым годзе ўпершыню ў святкаванні прыняў удзел генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што мы, шануючы гісторыю, глядзім у будучыню. Так, нашы продкі змагаліся – але дзеля сваёй Радзімы. І мінулае не павінна стаць каменем на шляху паразумення і супрацоўніцтва».

Прямая речь

«Я стараюсь как можно больше путешествовать по республике, знакомиться с ее достопримечательностями, встречаться с людьми. И где бы мне ни довелось бывать, везде обращает на себя внимание то, как бережно относятся белорусы к своей истории, как много делается для того, чтобы у будущих поколений была возможность совершать путешествия в прошлое своей страны через многие столетия, – признался «Вечерке» генеральный консул РФ в Бресте Никита Матковский. – Брестчина богата на памятные места, в том числе связанные с событиями, проходившими на ее землях в конце  XVIII века. Буквально на днях я в очередной раз побывал в музее А.В. Суворова в Кобрине и в Бресте на месте, где был погребен известный царский генерал Пхейзе, скончавшийся от ран, полученных при подавлении восстания 1831 года. Эти исторические личности были, если можно так сказать, по одну сторону баррикад. Они честно выполняли свой солдатский долг перед Отечеством. По другую сторону был Т. Костюшко и его сподвижники. Эти имена – часть нашей общей истории, истории России, Беларуси, Польши.

Сегодня в Санкт-Петербурге, в городе, куда был доставлен плененный Т. Костюшко, на научных симпозиумах часто встречаются российские ученые, ученые из Польши, других стран, вместе обсуждают то далекое прошлое.

Через дорогу от домика Т. Костюшко мы видим еще один отличный пример бережного отношения белорусов к своей истории. На наших глазах шаг за шагом из руин восстает потрясающий по своей красоте дворец Пусловских».


https://www.traditionrolex.com/8