https://www.traditionrolex.com/8
<p>У выніку для інтэрв'ю адабралі толькі 179 чалавек. Пераможцам  аплацяць  увесь тэрмін навучання ў любым еўрапейскім універсітэце, а  таксама  вылучаць стыпендыю ў 1000 еўра</p>

Як паведамляе Generation.by:

У выніку для інтэрв'ю адабралі толькі 179 чалавек. Пераможцам аплацяць увесь тэрмін навучання ў любым еўрапейскім універсітэце, а таксама вылучаць стыпендыю ў 1000 еўра. Пры адборы арганізатары «Адкрытай Еўропы» глядзелі на «палітычную матывацыю» абітурыентаў, а вось сачыць за тым, ці вернуцца студэнты на радзіму, не збіраюцца — рэсурсаў няма.

У Вільні сканчаецца другі этап адбору ўдзельнікаў для праграмы «Адкрытая Еўропа», у межах якой кожны малады беларус атрымаў магчымасьць павучыцца ў адным з універсітэтаў Еўропы. Для атрымання стыпендыі дастаткова было выбраць універсітэт і падаць заяўку на ўдзел.

Паводле слоў дырэктара праграмы Мэса Мейнера, заяўкі на яе падало болей за 3600 чалавек (хаця ён чакаў толькі 1500). Аднак толькі кожны 20-ы атрымаў запрашэнне ў Вільню на субяседаванне са спадаром Мейнерам.

«Праект фінансаваўся Еўрасаюзам, бюджэт у нас абмежаваны, — распавёў дырэктар праграмы ў інтэрв'ю «Наш дом». — У першай плыні мы атрымалі больш за 3600 заявак. Мы былі вымушаны выкарыстаць даўгі спіс пераваг і крытэрыяў і выбраць з іх толькі 179».

Пры адборы для арганізатараў важнай была «палітычная матывацыя»: чаму маладыя беларусы «хочуць вучыцца за мяжой і як яны выкарыстаюць  еўрапейскую адукацыю пасля вяртання ў Беларусь».

Праўда, кантраляваць вяртанне студэнтаў у Беларусь пасля заканчэння навучання ніхто не збіраецца:

«У нас няма ні прычын, ні інструментаў, ні рэсурсаў для гэтага, — кажа спадар Мейнер. — Мы толькі заклікаем студэнтаў вяртацца дадому, выкарыстоўваць адукацыю і веды, атрыманыя ад дэмакратычнага грамадства, і спрабаваць змяніць сістэму ў Беларусі».

Найлепшыя веды дзеля «змены сістэмы», на думку кіраўніцтва праграмы, даюць «эканоміка, міжнародныя, палітычныя навукі і да таго падобныя». Хаця «акадэмічную сферу ніхто нікому не задае», увага канцэнтравалася найперш на «акадэмічных сферах, якія не прапаноўвае  Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні».

h0to598zcp4hr8ao70gcze5wtokd6y-pre

Так праходзіла субяседаванне на атрыманне стыпендыі «Адкрытай Еўропы»

Андрэй Смятаннікаў

https://www.traditionrolex.com/8