Плакаты з памылкамі ад Мінгарвыканкама – «Я кахаю табе Мінск»

13.02.2012 - Новости

Плакаты з памылкамі ад Мінгарвыканкама – «Я кахаю табе Мінск»

На конкурс лепшых сацыяльных плакатаў прадастаўленыя працы з відавочнымі памылкамі. Аднак Мінгарвыканкам не адхіліў іх. Больш за тое, за гэтыя варыянты зараз прапануюць прагаласаваць!

На конкурс лепшых сацыяльных плакатаў прадстаўлены працы з відавочнымі памылкамі. Аднак Мінгарвыканкам не адхіліў іх. Больш за тое, за гэтыя варыянты зараз прапануюць прагаласаваць!

На сайце Мінгарвыканкама пачалося галасаванне па выбары лепшых сацыяльных плакатаў, якія неўзабаве з'явяцца на вуліцах сталіцы, паведамляе «Народная воля».  

Палажэннем аб правядзенні конкурсу да работ прад'яўляліся наступныя патрабаванні: яны павінны адлюстроўваць сацыяльныя праблемы і магчымыя шляхі іх вырашэння, не павінны супярэчыць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе». Рэкамендавалася пазбягаць ужывання выяўленчых штампаў (перакрэсленых цыгарэт, шпрыцаў, бутэлек, малюнкі смерці і г.д.).

Тэмы, па якіх будуць выбірацца лепшыя плакаты, наступныя: «Беларусь! Я ганаруся табой і шаную»,    «Мой любімы горад – Мінск»,«Здароўе»,«Сям'я»,«Экалогія»,«Эканомія і беражлівасць», «Бяспека».

Цікава, што армія і міліцыя зусім не натхнілі мастакоў: у раздзеле «Бяспека» лепшыя працы проста няма з чаго выбіраць. У цэлым узровень паняццяў на конкурс плакатаў вельмі розны.

Некаторыя нават сведчаць аб няведанні аўтарамі беларускай мовы.Так, прадстаўлены плакат з лозунгамі «Я кахаю табе Мінск». Насамрэч гэта фраза павінна гучаць як «Я люблю цябе, Мінск». Хутчэй за ўсё, аўтар плаката скарыстаўся няякасным пераклачыкам у інтэрнеце.

get_img

Але многія работы выкананы не без пачуцця гумару. Часам – чорнага...

Да 1 сакавіка журы павінна выбраць у кожнай намінацыі «тройку лепшых». Онлайн-галасаванне працягнецца да 29 лютага 2012 г. Паўдзельнічаць у ім могуць усе наведвальнікі сайта Мінгарвыканкама.

Рубрики: В Фокусе Общество

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

13.02.2012 16:59
Andrei
ответить

Графика убогая...
Аватар

13.02.2012 17:54
Anonymous
ответить

Ужас :(
Аватар

14.02.2012 02:18
Anonymous
ответить

И сапраўды, покахаць можна мінчанку, а не насельны пункт.;)
Аватар

14.02.2012 06:10
arabesk
ответить

Уже давно не живу в Минске и смотрю на эти плакаты глазами туриста . И где эта "красота" появится ? На главных улицах города ? :) Плакат "Беларусь- это..." меня озадачил. Безликие одинаковые человечки,которые никогда не оценят вкус драников и рыбы ,потому что безротые,и не полюбуются самобытной природой,потому что безглазые - это про какую социальную проблему ? Плакат "наша беларускае" напоминает фастфуд-рекламу на крыше ресторана :) Слоган "чисто Минск" на последнем звучит "чиста па-пацански" :)Почему-то гопников в спортивных костюмах и с зубами как на плакате повыше представляешь себе. Самый первый плакат просто скучный и невозможен поэтому даже для аватарки :)
Аватар

14.02.2012 12:02
Anonymous
ответить

Речь идёт не о содержании плакатов, а аб памылках:)

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах