На Дзятлаўшчыне працуе музей, прысвечаны аднаму з вядомых сімвалаў Беларусі

14.02.2012 - Новости

На Дзятлаўшчыне працуе музей, прысвечаны аднаму з вядомых сімвалаў Беларусі

Музей адкрыўся ў 2010 годзе. Экспазіцыі змяшчаюць інфармацыю аб ільнаводстве ў Беларусі, на Дзятлаўшчыне, адметнасцях перапрацоўкі расліны. Ёсць стэнды, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці  Дварэцкага льнозавода, Аршанскага льнокамбіната. Яго вырабы змешчаны ў экспазіцыі музея

Как сообщает «Перамога»:

Своеасаблівы сімвал Беларусі — лён. Без яго немагчыма ўявіць жыццё і народны побыт беларусаў. З лёну шылі вопратку, ручнікі, аздаблялі хату льнянымі сурвэткамі. Выкарыстоўвалі расліну і ў народнай медыцыне.

Гэта — толькі кароткі экскурс у гісторыю лёну. А вось больш падрабязна аб ёй раскажа адзіны на Дзятлаўшчыне музей лёну, размешчаны ў Раготнаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Музей адкрыўся ў 2010 годзе. Экспазіцыі змяшчаюць інфармацыю аб ільнаводстве ў Беларусі, на Дзятлаўшчыне, адметнасцях перапрацоўкі расліны. Ёсць стэнды, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці  Дварэцкага льнозавода, Аршанскага льнокамбіната. Яго вырабы змешчаны ў экспазіцыі музея.

Увогуле цяпер ён налічвае 102 экспанаты асноўнага фонду. Сярод іх ёсць і сапраўдны ткацкі станок, які па праву займае цэнтральнае месца ў музеі.

Кіраўніком музея з’яўляецца Вольга Карлаўна Антончык — таленавіты чалавек, аб чым сведчаць зробленыя ёю і яе дочкамі дэкаратыўныя вырабы з лёну, якія аздабляюць школьны музей.

За час работы музея ў ім адбылася не адна экскурсія. Гэта пацвярджае кніга водгукаў, на старонках якой — запісы аб прыемных ўражаннях ад убачанага, словы падзякі за працу на ніве захавання народнай спадчыны.

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах