Святкаванне юбілею Напалеона Орды перанесена на канец лютага

14.02.2012 - Новости

Святкаванне юбілею Напалеона Орды перанесена на канец лютага

Гэта абумоўлена маразамі, якія не сыходзяць з Палесся

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

2012 год на Іванаўшчыне, што ў Брэсцкай вобласці, пройдзе пад знакам Напалеона Орды. Гэты год юбілейны для вядомага ў свеце мастака і кампазітара, які родам з палескай вёскі Варацэвічы.

Пачатак урачыстасцяў перанесены на канец лютага. Гэта абумоўлена маразамі, якія не сыходзяць з Палесся. 22 лютага ў гарадскім Доме культуры ў Іванаве пройдзе канцэрт для школьнікаў. Дырэктар музея Напалеона Орды Дзмітрый Казак расказвае:

– У гэтым годзе будзем святкаваць 205-годдзе з дня нараджэння Напалеона Орды. У горадзе Іванаве запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу. 22 лютага работнікі музейнага комплексу сумесна са школамі мастацтва і харэаграфіі, з Цэнтрам культуры і народных традыцый правядуць канцэртна-юбілейную праграму.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года. За 76 гадоў жыцця пакінуў свой след у мастацтве, музыцы і грамадска-палітычным жыцці. У сваіх творах Напалеон Орда адлюстраваў багацце Украіны і Беларусі, палацы і замкі, краявіды палескіх маёнткаў.

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах