Новы Свет у Гродне будуць прадаваць праз аўкцыён

14.02.2012 - Новости

Новы Свет у Гродне будуць прадаваць праз аўкцыён

Гродзенскі гарвыканкам склаў спіс 20 будынкаў, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» мае распрацаваць праекты іх прыстасавання пад офісы, кавярні, гатэлі ці іншыя аб’екты сферы паслуг

Гродзенскі гарвыканкам склаў спіс 20 будынкаў, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» мае распрацаваць праекты іх прыстасавання пад офісы, кавярні, гатэлі ці іншыя аб’екты сферы паслуг.

У спіс трапіў і адзін з самых адметных будынкаў Новага Свету – дом № 12 на вуліцы 17 Верасня (на фота), пабудаваны ў стылі польскага мадэрна. Яго плануецца прадаць праз аўкцыён пасля стварэння праекта.

Як піша «Гродзенская праўда», плануецца ўшчыльніць забудову раёна, знесці хлявы, прыбудовы і дамы, якія не маюць высокай каштоўнасці, захаваўшы агульны выгляд раёна: нізкую вышыню дамоў, змяшанасць забудовы. Ушчыльненне звязана з рацыянальным выкарыстаннем зямлі ў цэнтры горада.

Як адзначыў гісторык Андрэй Вашкевіч, Новы Свет сёння – гэта адна з найбольш распрацаваных тэм у Гродне.

«Прыемна, што справа нарэшце дайшла да канкрэтных дзеянняў, гэта вялікае дасягненне. Хацелася б яшчэ, каб абмеркаванне лёсу Новага Свету мела публічны фармат. Наш праект агульнадаступны ў інтэрнеце, у 5-м выпуску альманаха «Горад Святога Губерта», а праект «Гроднаграмадзянпраекта» – непублічны. Таму прыемна было б, каб нас паклікалі да абмеркавання, калі ўжо прыслухаліся да працы, якую мы робім апошнія шэсць год. Інакш застаецца пагроза, што ад Новага Свету застануцца «рожкі ды ножкі».

Працу краязнаўца Ігара Лапехі па захаванні Новага Свету ў «Гродзенскай праўдзе» згадалі добрым словам, аднак па каментарый да яго не звярнуліся.

«Сапраўды, на пасяджэнне рабочай групы пры гарвыканкаме не запрасілі ніводнага прадстаўніка грамадскасці. А ў нас ёсць канкрэтныя прапановы пачынаючы з таго, каб павесіць шыльды аб тым, што будынкі ўяўляюць сабой гістарычную каштоўнасць, канчаючы канкрэтнымі ідэямі, як на Новым Свеце зарабляць грошы. Пакуль што далей за дэкларацыі справа не зрушылася, а фактычна ўсё змяняецца ў горшы бок: жыхары высяляюцца, будынкі без іх гібеюць, штосьці перарабляецца саматужна, устаўляюцца шклопакеты. А што тычыцца планаў рэгенерацыі раёна, дык з артыкула ў «Гродзенскай праўдзе» я зразумеў, што сярод згаданых 20 будынкаў толькі адзін знаходзіцца ў Новым Свеце, дык пра што тады казаць?» – пракаментаваў «Твайму стылю» сітуацыю Ігар Лапеха.

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах