<p>У нядзелю, 19 лютага, на тэрыторыі вайсковай часці на вуліцы Белуша адбудуцца аўтамабільныя спаборніцтвы «Гарачы снег- 2012», паўдзельнічаць у якіх можа кожны жадаючы. Спаборніцтвы адбудуцца ў дзвюх катэгорыях: легкавыя аўтамабілі і аўто з поўным прывадам</p>
У нядзелю, 19 лютага, на тэрыторыі вайсковай часці на вуліцы Белуша адбудуцца аўтамабільныя спаборніцтвы «Гарачы снег-2012», паўдзельнічаць у якіх можа кожны жадаючы. Спаборніцтвы адбудуцца ў дзвюх катэгорыях: легкавыя аўтамабілі і аўто з поўным прывадам.

Міні-спрынт будзе праходзіць з 10.30 да 16.00. Для ўдзелу ў ім трэба падаць заяву і заплаціць унёсак у памеры 100 000 рублёў ад экіпажа. Заявы і ўнёскі прымаюцца па адрасе: Гродна, пр-т Касманаўтаў, 2б, ДТСААФ, каб. № 6. У кожнай катэгорыі могуць прыняць удзел 20 і 25 экіпажаў адпаведна. Рэгламент спаборніцтва апублікаваны на сайце autogrodno.by.

Гледачы змогуць назіраць за дзвюма трасамі адначасова.

Арганізатары сёлетняга «Гарачага снегу»: удзельнікі клуба «4х4 Гродна» і ДТСААФ, 85-годдзю якога і прысвечаны турнір.