Сувенірная крама футбольнай федэрацыі будзе каштаваць бюджэту $1,5 мільёна

16.02.2012 - Новости

Сувенірная крама футбольнай федэрацыі будзе каштаваць бюджэту $1,5 мільёна

Хто, згодна з праграмай развіцця футбола на 2011–2015 гады, патраціць $1 мільён на штучныя палі, якія насамрэч каштуюць $350 тысяч?


Як паведамляе «Наша ніва»:

Хто, згодна з праграмай развіцця футбола на 2011–2015 гады, патраціць $1 мільён на штучныя палі, якія насамрэч каштуюць $350 тысяч?

Сама праграма была анансаваная яшчэ ў пачатку года, але падрабязны каштарыс тады не быў агучаны. Грамадская ўвага скіравалася на пастаўленыя мэты. Нагадаем, што беларускіх футбалістаў абавязалі прабіцца на Чэмпіянат свету-2014 (апярэдзіўшы Францыю ці Іспанію), а таксама заняць адно з двух першых месцаў у адборачным турніры да Чэмпіянату Еўропы-2016. Аднак, апроч абяцаных перамог, варта пагаварыць і пра кошт іх дасягнення щ канкрэтных лічбах.

Выкананне праграмы цалкам каштуе 1,4 трыльёна рублёў. Калі перавесці гэтую суму ў больш трывалую валюту, выходзіць $167 мільёнаў.

Па рэспубліканскім бюджэце праграма ўдарыць слаба — адтуль выдзеліцца менш за 1% ад агульнага фінансавання. 45% выдаткаў ляжа на мясцовыя бюджэты, а 54% — на любімыя чыноўнікамі «іншыя крыніцы». У большасці выпадкаў пад імі разумеюцца ўласныя сродкі спартыўных арганізацый.

Такім чынам, якая інфраструктура з’явіцца для развіцця футбола ў краіне? І — галоўнае —колькі гэта будзе каштаваць?

Пік рэканструкцый на Гродзеншчыне

Новых стадыёнаў збудуюць шэсць. Яны паўстануць у Барысаве, Івацэвічах, Маладзечне, Мінску і Ціхінічах. Галоўнае пытанне — чаму менавіта Ціхінічы? Гэта аграгарадок за 20 км ад Рагачова, які, праўда, з’яўляецца цэнтрам мясцовага калгаса. У ім ужо пабудавалі гасцініцу (праўда, якаснай дарогі да Ціхінічаў дагэтуль няма), да канца 2011 года мусіла запрацаваць і футбольнае поле з штучным пакрыццём за $200 тысяч. Дарэчы, пікантнасці праграме дадае той факт, што яна, хоць і прынятая 29 снежня 2011 года, абавязала здаць шэраг аб’ектаў да 31 снежня 2011 года.

У Мінску ж пабудуюць да 2014 года спартыўна-аздараўляльны комплекс «Сквіч» за $50 мільёнаў. Грошы дадуць інвестары. У комплексе будзе стадыён на 6000 чалавек, футбольны манеж і два полі з штучным пакрыццём. Таксама ў сталіцы за два бліжэйшыя гады створаць тэхнічны цэнтр падрыхтоўкі нацыянальных зборных за $5 мільёнаў. Сродкі выдзяляе футбольная федэрацыя.

Што да рэканструкцыі, дык такі лёс напаткае 22 стадыёны па ўсёй краіне, прычым раўнамернасці не бачна зусім. Напрыклад, на Брэстчыне адрамантуюць толькі адзін стадыён, а на Гродзеншчыне ажно восем — у Астраўцы, Воранаве, Дзятлаве, Зэльве, Іўі, Мастах, Навагрудку і Шчучыне. Кожная з рэканструкцый будзе каштаваць мясцовым бюджэтам каля $35–40 тысяч.

Футбольныя манежы, падобныя на той, што ёсць у Мінску, мяркуецца пабудаваць ва ўсіх абласцях, апроч Гомельскай. І зноў звяртае на сябе ўвагу каштарыс. Манеж з трыбунамі на 3500 чалавек у Магілёве хочуць пабудаваць за $6 мільёнаў, а збудаванне такога кшталту ў Гродна, нават з меншымі трыбунамі, абыдзецца ў $18 мільёнаў.

Пляжная Беларусь

Асаблівая ўвага надаецца развіццю футбольных сурагатаў — пляжнага футбола і міні-футбола. Улады спадзяюцца, што беларускія зборныя ў гэтых не надта распаўсюджаных у свеце відах спорту змогуць вырвацца ў лідары.

Зрэшты, разраўняць пляцоўку на пляжы і паставіць вароты каштуе не надта дорага, але колькі менавіта — ніхто не ведае. Брэсцкія ўлады ацанілі такую працу ў $1200 і плануюць выканаць яе ў Брэсце, Івацэвічах, Кобрыне і Пружанах. А вось Магілёўскі аблвыканкам збіраецца на абсталяванне такіх самых палёў у Магілёве, Кіраўску і Горках патраціць па $3600!

Узнікае ўражанне, што праграма рыхтавалася похапкам, бо агульнага падыходу да яе складання не было. Напрыклад, асобнымі пунктамі ідуць будаўніцтва футбольных палёў і будаўніцтва пляцовак (і першыя, і другія — з штучным пакрыццём). У выніку гомельскія і магілёўскія ўлады ўсе свае аб’екты назвалі «палямі», а віцебскія і мінскія — «пляцоўкамі».

Але за такой блытанінай хаваюцца і патэнцыйныя фінансавыя махінацыі. Будаўніцтва дзесяці пляцовак у розных населеных пунктах, а таксама некалькіх пляцовак у Мінску каштуе $350 тысяч. А ў пункце «вынік» праграма просіць больш за $1 мільён! Розніца ўскладаецца на «ўласныя сродкі».

Мільённыя сувеніры

Астатняя частка праграмы прысвечана арганізацыі спаборніцтваў, курсаў павышэння кваліфікацыі і мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола. На большасць з іх фінансавая справаздача не прадастаўляецца. Асаблівую цікавасць выклікае стварэнне платнага футбольнага тэлеканала. Задача ўскладзена на Беларускую федэрацыю футбола.

Нарэшце, гэтая ж арганізацыя дасць усім беларусам урокі «ашчаджэння», калі, як прадугледжана праграмай, выкладзе $1,5 мільёна (!) на стварэнне «крамы сувенірнай прадукцыі».

Грошы на гэтую задачу будуць раўнамерна выдаткоўвацца на працягу ўсіх наступных гадоў.

Рубрики: Инфраструктура Общество

Страны: Беларусь

Компании: АБФФ-Путешествие


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах