https://www.traditionrolex.com/8
<p>Народу сабралася багата, хоць папярэдні прагноз сіноптыкаў не апраўдаўся - замест адлігі ў нядзелю быў добры мароз!</p>

Святкаванне Масленіцы ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту стала добрай традыцыяй. У нядзелю Масленіцу сустракалі, а вось праз тыдзень будуць спальваць масленічную ляльку.

Адкуль да нас прыйшло гэта свята?

Масленіца - свята, якое захавалася ў славян з паганскіх (дахрысціянскіх) часоў. У народзе яна заўсёды была вясёлай забавай. Лічылася, што той, хто адмовіцца яе святкаваць, будзе жыць у горкай бядзе. Масленіца працягваецца сем дзён, і кожны дзень гэтага святочнага тыдня мае сваю назву і свой сэнс.

6

12

Свята з нацыянальным каларытам

Прыпаркаваць машыну ў гэтую нядзелю ля музея няпроста. Яшчэ далёка да шлагбаума ўсе месцы занятыя. Менчукі, госці з Менскай, Берасцейскай ды Гарадзенскай вобласцей - бачым па нумарах аўто. На самім свяце былі таксама замежнікі.

2

Чым свята ў Музеі прынцыпова адрозніваецца ад падобных гулянняў у гарадскіх парках, дык гэта тым, што тут можна даведацца пра традыцыі нашых продкаў - што значыць «Масленіца» і як у старажытнасці яна святкавалася: з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся да стала і да каго была асаблівая пашана. Масленічныя абрады і дзеянні здаўна былі накіраваны не толькі на забеспячэнне аховы сям’і і грамады, але і садзейнічалі набліжэнню вясны.

7

Нягледзячы на моцны мароз, праважаць матухну-Зіму былі сур'ёзна настроеныя і госці, і арганізатары свята. Дапамагалі ў гэтым спевы і карагоды ў выкананні лепшых фальклорных гуртоў: народнага ансамбля музыкі і песні «Мінскія музыкі», народнага фальклорнага калектыва «Мілавіца», народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, народнага ансамбля народнай песні «Сваты» Жыткавіцкага раённага цэнтра культуры.

4

3

8

І якая ж Масленіца без народных гулянняў! Пераскокі праз вяроўку, дарц на вясковы лад, цяцерачка, - удзельнікі з найлепшымі вынікамі атрымлівалі карткі, за якія пасля можна было атрымаць сапраўдны беларускі блін!

13

14

Пакаштаваць яго можна было дадаткова ў беларускай карчме (кошты ад 4,5 тыс. рублёў да 25 тыс. рублёў), дадаткова падавалі старажытныя беларускія напоі - зёлкі, крупнік, збіцень, піва, медавуху ды хрэнавуху. Апроч таго, бліны прадаваліся ў шматлікіх кіёсках на вуліцы. Дарэчы, шашлык быў толькі ў адным з іх. Гэта таксама адрознівае вясковую Масленіцу ад яе аналагаў у гарадскіх парках.

1

Сярод іншых кірмашовых забаў: народны лялечны тэатр «Батлейка», беларускія танцы, арэлі,  катанне на конях і гужавым транспарце (усяго 3-6 тыс. рублёў). Народныя майстры прапаноўвалі свае вырабы - з кермакі, саломкі, дрэва ды войлаку.



16

9

Асаблівасць свята «Сустрэча Масленіцы» - прэзентацыя ўнікальных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання Масленіцы, сумесны выраб пудзіла Зімы, якое спаляць у апошні дзень святочнага тыдня – Даравальную нядзелю. Уваходны білет падчас святкавання каштуе 20 тыс. рублёў.

Пазнаёміцца з наступнымі імпрэзамі музея можна на афіцыйным сайце.

https://www.traditionrolex.com/8