https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мінулыя выхадныя ў Гродне прайшоў першы рыцарскі  турнір, арганізаваны  клубам гістарычнай рэканструкцыі «Гарадзенскі  Двузуб». На працягу двух  дзён гродзенцы маглі назіраць за бойкамі  юніораў, павучыцца  сярэднявечным танцам, а таксама заспець баі  «сценка-на-сценку» на  адкрытым паветры</p>

Как сообщает «Твой стыль»:

У мінулыя выхадныя ў Гродне прайшоў першы рыцарскі турнір, арганізаваны клубам гістарычнай рэканструкцыі «Гарадзенскі Двузуб». На працягу двух дзён гродзенцы маглі назіраць за бойкамі юніораў, павучыцца сярэднявечным танцам, а таксама заспець баі «сценка-на-сценку» на адкрытым паветры.

Турнір пачаўся ў суботу, 18 лютага, акурат у той дзень, калі 630 год таму ў Крэўскім замку быў забіты вялікі князь Кейстут, вынікам чаго стала 10-гадовая вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам. Аб гістарычнасці даты паведаміў Зміцер Думчаў, па-клубнаму «Дорыян», кіраўнік клуба «Гарадзенскі Двузуб», падчас цырымоніі адкрыцця турніра.

 

– Гэта першае мерапрыемства такога маштаба ў горадзе, – распавядае Дорыян. – У Гродна прыехала каля 80 рэканструктараў з розных гарадоў Беларусі: з Барысава, Мінска, Баранавічаў, Навагрудка, Ліды. Лічу, што мерапрыемства адбылося на досыць добрым узроўні: у нас прайшлі і адзіночныя паядынкі, і камандныя «5 на 5», калектывам «Гальярда» быў праведзены майстар-клас па сярэднявечных танцах. Вядома, недзе штосьці не супала з праграмай, недзе нешта не атрымалася, але так бывае заўжды, тым больш, што першы раз арганізоўваць цяжкавата.

1  

– Якія клубы сёлета прымалі ўдзел у мерапрыемстве?

– Сёлета мы прымалі клубы «Вольны Птах» з Барысава, «Ордэн Храма», «Белы Тур», «Алтын Тумен», «Снежны Барс», «Вялікае Княства», «Historia Viva» з Мінску, «Галахард» (хлопцы дапамаглі нам зрабіць галоўны прыз), «Шляхецкая застава», асноўнае аддзяленне «Вольнага Птаху» з Баранавічаў, «Ордэн Паўночнага Храма» наваградскай камандорыі, «Dies Magna» з Ліды. Безумоўна, прынялі ўдзел і нашы гродзенскія калегі – «Кром» і «Арыдан».

2

– Хто перамог на турніры?

– Першае месца заняў Юрась з «Historia Viva», другое месца – Валянцін з «Вялікага Княства» і трэцяе – Рэнэ з «Ордэна Паўночнага Храма» з Навагрудка. Гродзенцы ніякіх месцаў гэтым разам не атрымалі, але на агульным фоне выглядалі добра.

3

– Траўмы нехта атрымаў?

– Хлопцу з «Белага Тура» выбілі калена падчас «пяцёрак»: пералому няма, але ці гэта расцяжэнне, ці яшчэ нешта, пакуль невядома. Калі пухліна сыдзе, будзе бачна. Менавіта крытычных траўмаў не было.

4  

– Вы самастойна ўсё арганізоўвалі альбо нехта дапамагаў?

– Асноўная нагрузка лягла, безумоўна, на клуб. З ліку спонсараў дапамагла фірма «Гемма», «Одео-авторитет» з матэрыяламі для рысталішча, фірма «Беган» з бэйджыкамі, лічбавы фотацэнтар «Мега» з раздрукоўкай дыпломаў. Дзякуючы ім мы і змаглі арганізаваць мерапрыемства.

5

– Ці збіраецеся вы ладзіць падобныя турніры рэгулярна?

– Будзем спадзявацца.

6  

 

Сваім поглядам на турнір падзяліліся госці: як з ліку рэканструктараў, так і з цікаўных да гісторыі гродзенцаў. Аляксандр, камандор «Ордэна Паўночнага Храма», г. Навагрудак, кіраўнік народнага калектыва «Мэта»:

– Мы пастаянна прымаем удзел у такіх фестывалях, удзельнічаем у поўнакантактных гістарычных сярэднявечных баях, нашым хлопцам гэта вельмі падабаецца. Я рады, што на фестывалі прысутнічала беларуская зборная па гістарычным баі – «Ордэн Храма» і «Белы Тур»; было вельмі весела з імі пабіцца, атрымаць вопыт, бо для нас гэта вялікі крок наперад. Наступным разам на фестываль, канешне, хацелася б завітаць улетку, каб было намётавае мястэчка, каб кожны лагер мог прыгатаваць свае стравы, зладзіць рэканструкцыю быта, каб звыклыя людзі, «міране», як мы іх называем, маглі зайсці ды крыху паназіраць за нашым жыццём, апынуцца ў Сярэднявеччы. Менавіта на такіх фестывалях мы кантактуем паміж сабой, дзелімся вопытам, змагаемся, атрымліваем вострыя адчуванні, часам траўмы, як і ў любым добрым экстрэмальным відзе спорту.

7

8

9

10

11

Юля, госць фестываля:

 – Мне вельмі спадабалася, бо я ўпершыню на такім фестывалі, нават пашкадавала, што спазнілася на паўгадзіны. Асабліва запомніліся бойкі «пяцёрак» – гэта сапраўды пакідае моцнае ўражанне. На жаль, арганізатары вельмі рана далі абвестку: напрыклад, мае знаёмыя і ўсе, каму я тэлефанавала, былі ўпэўненыя, што турнір меўся быць яшчэ на папярэдніх выхадных... Шкада таксама, што гасцям нельга было набыць нават кавы – прыйшлося ісці ў краму, а вытрымаць такое мерапрыемства ад пачатку да канца без ежы і пітва даволі складана.

Піша Алесь Кіркевіч, Фота Надзеі Крапівінай

https://www.traditionrolex.com/8