https://www.traditionrolex.com/8
<p>Краязнаўцы рэгіёна вырашылі шырока адзначыць гэту юбілейную  дату.  Так, 16 лютага на будынку Браслаўскага краязнаўчага музея была   ўстаноўлена мемарыяльная  дошка ў гонар юбіляра</p>

Як паведамляе Westki.info:

2012 год будзе багатым на культурніцкія падзеі. Для Браслаўскага рэгіёна гэты год адметны тым, што 29 красавіка споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння вядомага польска-беларускага краязнаўца, гісторыка, натураліста і педагога, даследчыка Наддзвіння Отана Гедэмана.

Ён нарадзіўся 29.04.1887 года ў вёсцы Мнішчызна Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Бацька, Магнус Гедэман, – дацкі немец. Па прафесіі інжынер-геадэзіст, меліяратар прыехаў у Расійскую імперыю, дзе праводзіў меліярацыйныя работы на Беларускім Палессі. Маці, Ядзвіга Андрэеўская, – полька з Наддзвіння. Отан скончыў Гомельскую гімназію. Займаўся ў Кіеўскім універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце, перад заканчэннем якога быў выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху.

З 1922 года працаваў настаўнікам і пражываў у Браславе і Друі. З канца 1933 года і да смерці 16.05.1937 года жыў у Вільні. Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны і Дзісненшчыны. Вывучаў развіццё гарадоў з магдэбургскім правам, развіццё гандлю, рамёстваў, сацыяльную структуру і маёмасныя адносіны насельніцтва ў беларускіх гарадах  Сярэдняга Наддзвіння, лясныя промыслы і водныя шляхі на Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў, гісторыю Белавежскай пушчы.

1

За апошнія сем гадоў свайго кароткага жыцця напісаў і выдаў 8 грунтоўных манаграфій: «Гісторыя Браслаўскага павета» (1930), «Дзісна і Друя – магдэбургскія гарады» (1934), «Даўнія пушчы і воды» (1934), «Граф Мануцы» (1935), «Глыбокае» (1935), «Браслаўска-Дзісненскія завяшчанні ХVІІ – ХVІІІ стагоддзяў як гістарычныя крыніцы» (1935),  «Валер’янаўскія школы айцоў-піяраў Лужэцкіх» (1937), «Гісторыя Белавежскай пушчы перад падзелам Рэчы Паспалітай (у перыяд да 1798 года)», якая выйшла пасля смерці аўтара ў 1939 годзе.

2

Краязнаўцы рэгіёна вырашылі шырока адзначыць гэту юбілейную дату. Так, 16 лютага на будынку Браслаўскага краязнаўчага музея была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар юбіляра.

3

Затым была праведзена прэзентацыя чатырох кніг Отана Гедэмана, якія былі перакладзены з польскай мовы на беларускую і выдадзены ў 2012 годзе: «Валер’янаўскія школы айцоў-піяраў Лужэцкіх» (пераклад Уладзіслава Ляскоўскага з Шаркоўшчыны), а таксама «Друя – магдэбургскі горад», «Глыбокае (гістарычны нарыс)» і «Даўнія пушчы і воды» (пераклад Міхала Гіля з Пастаў).

4

Таксама прэзентацыі кніг прайшлі ў Друі, Шаркоўшчыне, Германавічах, Лужках, Глыбокім, Паставах і Лынтупах. Больш паловы наклада кніг атрымалі бібліятэкі і школы Пастаўскага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

5

Рыхтуюцца да друку пераклады кніг юбіляра «Граф Мануцы» і  «Браслаўска-Дзісненскія завяшчанні ХVІІ–ХVІІІ стагоддзяў як гістарычныя крыніцы», а затым плануецца да канца года падрыхтаваць да друку самую большую яго працу – «Гісторыя Браслаўскага павета».

7

У ліпені будзе праведзена абласная краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная гэтаму юбілею, матэрыялы якой плануецца выдаць асобнай брашурай.

8

 

https://www.traditionrolex.com/8