<p>Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у невялікім конкурсе, пераможца якога атрымае цудоўную магчымасць – стаць пілігрымам і наведаць базіліку Св. Пятра, што месціцца ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам  Св. Стэфана ў Вене і базілікай Св. Марка ў Венецыі. Пілігрымка адбудзецца з 3 па 11 верасня 2012 г.</p>

На працягу чатырох гадоў Piligrymka.by выступала арганізатарам паломніцтваў па святых і гістарычных месцах Еўропы і Ізраіля, выклікаючы зацікаўленасць да знаёмства з культурай і гісторыяй праз прызму хрысціянства. За гэты час некалькі тысяч чалавек узяло ўдзел у нашых пілігрымках, здабыўшы паглыбленне свайго духоўнага жыцця і атрымаўшы яскравыя ўражанні.

Распачынаючы новы год працы і служэння, Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у невялікім конкурсе, пераможца каторага атрымае цудоўную магчымасць – стаць пілігрымам і наведаць базіліку Св. Пятра, што месціцца ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам Св. Стэфана ў Вене і базілікай Св. Марка ў Венецыі. Пілігрымка адбудзецца з 3 па 11 верасня 2012 г.

konkurs

Дзеля гэтага трэба напісаць невялікае апавяданне, прыкладна на 4–6 тысяч знакаў, на тэму: «Што шукае пілігрым?»

У конкурсе можа прыняць жаданне кожны жадаючы, у незалежнасці ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і адасланым для Piligrymka.by не пазней за 15 чэрвеня 2012 г.

Канкурсант падае імя, прозвішча і свой адрас, а таксама нумар тэлефона.

Апавяданні высылаюцца на e-mail: piligrymka@tut.by