Выстаўка «100 х Францыя». Французская фатаграфія ад вытокаў да нашых дзён

25.02.2012 - Новости

Выстаўка «100 х Францыя». Французская фатаграфія ад вытокаў да нашых дзён

Выставачны праект «100 х Францыя» распавядае аб гісторыі фатаграфіі, якая, як прынята лічыць, пачалася ў Парыжы ў 1839 г. і працягваецца да нашых дзён. Прадстаўленыя фатаграфіі належаць тром буйным сусветным калекцыям – Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Музею д'Орсэ і Цэнтру Пампіду ў Парыжы. Аўтары выставы жадалі падкрэсліць дзіўную жыццяздольнасць з'явы, якая нарадзілася ў Францыі меней чым два стагоддзі таму

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

5 сакавіка а 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка фатаграфіі «100 х Францыя», арганізаваная Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Французскага Інстытута.

Выставачны праект «100 х Францыя» распавядае аб гісторыі фатаграфіі, якая, як прынята лічыць, пачалася ў Парыжы ў 1839 г. і працягваецца да нашых дзён. Прадстаўленыя фатаграфіі належаць тром буйным сусветным калекцыям – Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Музею д'Орсэ і Цэнтру Пампіду ў Парыжы. Аўтары выставы жадалі падкрэсліць дзіўную жыццяздольнасць з'явы, якая нарадзілася ў Францыі меней чым два стагоддзі таму.

Гэтая рэтраспектыва ўяўляе сабой спадчыну французскай фатаграфіі, яна складаецца са 100 работ. У праекце прынялі ўдзел Міністэрства культуры Францыі, Парыжская вышэйшая нацыянальная школа выяўленчых мастацтваў, Фонд Жак-Анры Лартыга, Фонд Брасая, калекцыянеры, фатографы і іх правапераемнікі. Кожнага са ста фатографаў  прадстаўляе толькі адна работа, што дазваляе прэзентаваць, нароўні з прызнанымі талентамі (Нісефор Ньепс, Луі-Адольф Эмбер дэ Молар, Гюстаў Ле Грэй, Шарль Нэгр, Эжен Кювелье, браты Бісон), і меней вядомых і рэдка прэзентуемых фатографаў – Эдуара Бальдзю, Шарля Марвіля, Агюста Калара, а таксама здымкі ананімных або знакамітых аматараў – Жак-Анры Лартыга і графа Рабера дэ Монтэскью. Кожная фатаграфія суправаджаецца тэкстам аб кантэксце, гісторыі здымка і яго аўтары, аб Францыі і французах, Парыжы.

Выстава, як энцыклапедыя, раскрывае гісторыю фатаграфіі. Яна распавядае аб развіцці фатаграфічных тэхнік і кірункаў у мастацтве фатаграфіі. У экспазіцыі прадстаўлены фатографы-піктарэалісты, -сюррэалісты,  -гуманісты, фотажурналісты і інш. Тут можна прасачыць, як змянялася стаўленне да фатаграфіі, як сціралася грань паміж навукай і мастацтвам. Як фатаграфія адначасова можа быць ажыццёўленай марай, дзівоцтвам, карцінай, прыладай мастака, памяццю… Хай фатаграфія дазволіць кожнаму з нас распавесці самому сабе якую-небудзь гісторыю. «Фатаграфія да бясконцасці прайграе тое, што мела месца ўсяго адзін раз; яна да бясконцасці паўтарае тое, што ўжо ніколі не можа паўтарыцца…» – Ралан Барт.

Памяці Жанін Ньепс (1921–2007).

Арганізатары выставы: Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Французскага Інстытута. Генеральны партнёр ЗАТ «АКБ «БЕЛРОСБАНК».

Куратар выставы – Сафі Шміт (мастацтвазнавец, журналіст)

Пераклад каментарыяў да фатаграфій – Міхаіл Рыклін.

filecdecaa8e43ae1f74

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах