https://www.traditionrolex.com/8
<p>20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю адзначацца не будзе</p>

Як паведамляе  «Народная воля»: 

20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю адзначацца не будзе.

«Мы вымушаны паінфармаваць, што запланаваная на 2 сакавіка 2012 года прэс-канферэнцыя з удзелам пасла Лешака Шарэпкі і прафесара Эльжбеты Смулковай, прысвечаная 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь  не адбудзецца».

Такое сумнае паведамленне сёння раніцай разаслала польскае пасольства ва ўсе сродкі масавай інфармацыі.

Нагадаем, што дыпламатычны скандал з адкліканнем паслоў адбыўся літаральна напярэдадні юбілея ўстанаўлення беларуска-польскіх адносін. Спадарыня Эльжбета Смулкова, прызнаны ў Польшчы беларусазнаўца, працавала паслом у нашай краіне ў пачатку 2000-х.

Адмяняе польскае пасольства і святочны прыём з нагоды юбілею, які меў адбыцца ў гатэлі «Еўропа».

https://www.traditionrolex.com/8