https://www.traditionrolex.com/8
<p>Наколькі апраўданы дзеянні  рэстаўратараў, якія яшчэ змены чакаюць  будынак і калі адноўлены тэатр  нарэшце адчыніць дзверы для  наведвальнікаў?</p>

 

Карэспандэнт «Народнай газеты» даведалася, наколькі апраўданы дзеянні рэстаўратараў, якія яшчэ змены чакаюць будынак і калі адноўлены тэатр нарэшце адчыніць дзверы для наведвальнікаў.

— Калі будынак узводзіцца наноў, столькі праблем не ўзнікае, як пры рэстаўрацыі. Часам сутыкаешся з тым, што і не планавалася, — пачынае з разважанняў намеснік міністра культуры Віктар Кураш. — Істотна прыйшлося змяніць і першапачатковы праект рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй Купалаўскага тэатра. Мы не планавалі дэманціраваць сцэнічную «каробку» тэатра. Аднак у ходзе работ высветлілася, што сцены знаходзяцца ў аварыйным стане: калі сталі капаць катлаван — пайшла трэшчына.

Было вырашана сцены дэманціраваць. Гістарычны пласт пры гэтым, упэўнівае намеснік міністра, не быў парушаны. Разбураныя сцены адносіліся да 50-х гадоў XX стагоддзя, асноўны ж будынак быў узведзены архітэктарам Казлоўскім у 1890 годзе.

— Мы разумеем трывогу людзей, але таксама ўважліва адносімся да культурнай спадчыны, — гаворыць архітэктар праекта Раіса Рымашэўская. — Ніякай нашай самадзейнасці ў дэмантажы сцен няма. Рашэнне прымалі калегіяльна.  Не разбуры мы гэтыя сцены цяпер — пры далейшых работах мог бы абрынуцца ўвесь будынак.

Старая «каробка» проста не ўтрымала б новае сцэнічнае абсталяванне, якое плануецца прывезці з-за мяжы. Кошт абсталявання складае каля шасці з паловай мільёнаў еўра. А яго вага — каля дзесяці тон. Наўрад ці такі цяжар вытрымала б сцяна, якая ўжо дала трэшчыну.

— Некаторыя кажуць, што можна было прадубліраваць сценку, перанёсшы нагрузку на яе. Але дзеля чаго? — разважае генеральны дырэктар тэатра Павел Палякоў. — Глядач усё роўна яе не бачыць — яна схавана за заслонай. Гэта частка прызначана для трупы, якой павінна быць зручна і небяспечна працаваць. Дзякуючы замене старой цаглянай кладкі шырынёй каля паўтара метра жалезабетоннай сцяной да 30 сантыметраў нам удасца павялічыць сцэну, чаго мы ў першую чаргу і чакалі ад рэканструкцыі, — справа ў тым, што наш тэатр валодае самай маленькай сцэнай сярод нацыянальных тэатраў на ўсёй постсавецкай тэрыторыі. 

Пасля рэканструкцыі павялічыцца не толькі сцэна, але і ўся плошча тэатра. З 2004 года Купалаўскі тэатр знаходзіўся ў аварыйным стане. Колькі год запар  МНС дазваляла адкрываць новы сезон толькі пад асабістую адказнасць дырэктара. Толькі ўявіце, у тэатры, які першапачаткова быў разлічаны на 25 чалавек, працавала трупа ў складзе 70 чалавек, не ўлічваючы тэхнічны і абслугоўваючы персанал. Вядома, плошчы ў крыху больш за чатыры тысячы квадратных метраў было яўна недастаткова. Плануецца, новы праект забяспечыць неабходныя па ўсіх нормах амаль дзесяць тысяч квадратных метраў.

— Бачанне Казлоўскага нам падаецца найбольш цікавым, — гаворыць Раіса Рымашэўская. — Таму вырашана захаваць аўтэнтычны будынак 1890 года, умацаваўшы ўсе канструкцыі, і выканаць у яго стылі новыя прыбудовы. Прычым тэатр з усіх бакоў будзе вельмі прэзентабельным і эстэтычным. Напрыклад, ля службовага ўваходу з’явіцца вельмі цікавая альтанка. Такая ідэя была і ў Казлоўскага, аднак ажыццявіць яе тады не атрымалася.

https://www.traditionrolex.com/8