<p>Фонд Photocrati прапануе фатографам гранты ў памеры $5000 для ажыццяўлення важных гуманітарных і экалагічных фотапраектаў. Гэты грант прызначаны як для прафесійных фатографаў, гэтак і для пачаткоўцаў</p>

Як паведамляе Dzedzich.org:

Фонд Photocrati прапануе фатографам гранты ў памеры $5000 для ажыццяўлення важных гуманітарных і экалагічных фотапраектаў. Мэта конкурсу – выявіць выдатных фатографаў і падаць рэсурсы, неабходныя для рэалізацыі праектаў, якія будуць мець адчувальнае станоўчае ўздзеянне на свет.

У 2012 годзе працы на конкурс Photocrati Fund прымаюцца са студзеня па 1 красавіка. Прэміі фонду будуць абвешчаныя на Фестывалі фатаграфіі Look3 у Шарлотсвілі, штат Вірджынія, у чэрвені 2012 года.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць савет Photocrati Fund – прэстыжная група, у якую ўвайшлі найвядомыя ў свеце фатографы ў сферы экалогіі і культуры.

У склад савета Photocrati Fund і судзейства на конкурсе 2011 года ўвайшлі:
Стыў Маккары (Steve McCurry)
Майкл «Нік» Нікалс (Michael «Nick» Nichols)
Джым Брандэнбург (Jim Brandenburg)

Гэты грант прызначаны як для прафесійных фатографаў, гэтак і для пачаткоўцаў. Грант адкрыты для кандыдатаў, якім больш за 21 год, з любой краіны свету. Яны павінны мець здольнасць ствараць выбітныя здымкі і фотарэпартажы, а таксама мець магчымасці для выканання прапанаванага праекта. Гэта азначае, што фатографы, якія плануюць ажыццявіць праект не ў той краіне, дзе жывуць, павінны выразна прадэманстраваць падрыхтоўку да працы ў гэтай краіне (г.зн. адпаведныя візы, кантакты, моўная падрыхтоўка і г.д.).

Падрабязней тут