<p>Буслы злятаюць на паўгода, зубры жывуць фактычна ў няволі, а жаба заўсёды з намі, яна ў нашым балоце. Балота – гэта ўсё толькі станоўчае, тое, што дапамагае дыхаць Еўропе, дапамагае дыхаць нам, тое, што вучыць нас змагацца. У гэтым плане жабкі як сімвал таго, што трэба заўсёды, трапіўшы ў смятанку, біць лапкамі і збіваць масла, і вылазіць з любой сітуацыі</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У барацьбу з цмокам за права стаць новым турыстычным сімвалам Беларусі можа ўступіць жаба.

Сваю прапанову літаратарка, дырэктар Паэтычнага тэатра «АРТ.С» Аксана Спрынчан абгрунтоўвае такім чынам:

– Я лічу, што жаба – сімвал Беларусі. Буслы злятаюць на паўгода, зубры жывуць фактычна ў няволі, а жаба заўсёды з намі, яна ў нашым балоце. Балота – гэта ўсё толькі станоўчае, тое, што дапамагае дыхаць Еўропе, дапамагае дыхаць нам, тое, што вучыць нас змагацца. У гэтым плане жабкі як сімвал таго, што трэба заўсёды, трапіўшы ў смятанку, біць лапкамі і збіваць масла, і вылазіць з любой сітуацыі.

Нагадаем, днямі кампанія «Будзьма беларусамі!» прапанавала вобраз цмока як новы турыстычны сімвал краіны.

Рыгор Сапяжынскі