https://www.traditionrolex.com/8
<p>Днямі ў музеі прайшла навукова-практычная канферэнцыя, на якой была прэзентавана схема экспазіцыі адной з залаў пад назвай «Абарончыя баі ў Беларусі. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой. 1941-1942 гг.»</p>

Як паведамляе «Звязда»:

Праз год, як мяркуюць супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павінна адкрыцца першая чарга новага музея, які зараз будуецца на праспекце Пераможцаў. Таму яны ўжо зараз занятыя актыўнай распрацоўкай канцэпцыі таго, якімі будуць экспазіцыі і якія экспанаты будуць там выстаўлены. У прыватнасці, днямі ў музеі прайшла навукова-практычная канферэнцыя, на якой была прэзентавана схема экспазіцыі адной з залаў пад назвай «Абарончыя баі ў Беларусі. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой. 1941-1942 гг.».

— Мы ўжо маем зацверджаную канцэпцыю, зараз заканчваем складанне тэматыка-экспазіцыйных планаў. Над стварэннем экспазіцыі кожнай з залаў працуе асобная рабочая група, у якую ў тым ліку ўваходзяць вядучыя навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН Беларусі і БДПУ. Бо мы хочам, каб экспазіцыя была на самым высокім узроўні, у тым ліку і ў навуковым плане, каб не было потым нейкіх нараканняў, што мы не тую лічбу агучылі ці не той фотаздымак размясцілі, — патлумачыла Галіна БАБУСЕНКА, вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Па яе словах, усе працоўныя групы працуюць паралельна, але зала пра пачатковы этап Вялікай Айчыннай вайны ўвойдзе ў першую чаргу адкрыцця музея:

— Таму ў нас застаецца год, каб усё адшліфаваць. Тэматыка-экспазіцыйныя планы ў нас практычна гатовы, але мы стараемся ўлічыць усе заўвагі, у тым ліку вопыт прадстаўнікоў музеяў іншых краін. Бо чым далей ад вайны, тым, напэўна, усё менш інтарэсу да тэмы ВАВ, але мы хочам захаваць гэтую памяць на стагоддзі ў нашым музеі, — сказала яна.

У новым будынку музея будзе 10 залаў розных памераў — ад 50 да 1000 квадратных метраў. Што тычыцца залы, экспазіцыя якой прысвечана пачатку вайны, то яе плошча будзе складаць 373,6 кв. метра, што прыкладна ў тры разы больш за сярэднюю выставачную залу старога музея. Па словах Галіны БАБУСЕНКІ, зала «Абарончыя баі ў Беларусі. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой. 1941-1942 гг.» — адна з самых складаных як па насычэнні, так і па ўспрыняцці. Але супрацоўнікі музея паспрабуюць адлюстраваць там трагічную сітуацыю, якая склалася ў пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі, а таксама імкненне Чырвонай Арміі спыніць праціўніка і, безумоўна, паказаць першую буйную перамогу над фашыстамі. Сярод экспанатаў, якія плануецца размясціць у гэтай зале, будуць сапраўды ўнікальныя рэчы — напрыклад, гімнасцёрка лейтэнанта Наганава, якая была знойдзена ў 1949 годзе падчас расчысткі завалаў Брэсцкай крэпасці, матор самалёта экіпажа Маслава і г.д. Разам з тым, у выставачнай зале з'явяцца і сучасныя тэхнічныя сродкі, якія павінны дапамагчы наведвальнікам музея акунуцца ў жахлівую атмасферу вайны: у прыватнасці, плануецца ўсталяваць інфакіёскі, аўдыястанцыю, відэаэкраны, сэнсарную сцяну, дыяраму «Абарона Мінска», сістэму FоgSсrееn (дазваляе як быццам дакрануцца да відэавыяў), а таксама шматфарматную відэапраекцыю і іншае.

77777

Праўда, Галіна Бабусенка трохі перажывае, каб усе гэтыя тэхнічныя навінкі не засланілі ад наведвальнікаў галоўнае — экспанаты музея:

— У мяне спачатку выклікалі пытанні ўсе гэтыя тэхнічныя навінкі, бо самым галоўным у экспазіцыі павінен быць экспанат — гэта «залаты» закон для ўсіх музеяў. І ў новай экспазіцыі я бачу перабор гэтых тэхнічных сродкаў, бо з-за такой насычай часткі чалавек можа і не заўважыць экспанатаў. Але паколькі тая ж відэапраекцыя будзе толькі ў гэтай зале, таму, можа, і сапраўды трэба паспрабаваць з яе дапамогай візуальна паказаць, што такое вайна.

https://www.traditionrolex.com/8