https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ў беластоцкіх маркетах можна атрымаць запрашэнне на атрыманне візы для пакупак<em> <br /></em></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Для беларусаў больш выгадна набываць бытавую тэхніку за межамі Беларусі. Гродзенцы ды брэстаўчане масава едуць за такімі пакупкамі ў Польшчу, найчасцей у Беласток.

Як кажа кіраўнік продажаў у беластоцкім Медыя-маркеце Артур Гацута, беларусы пераважна купляюць прамтавары: 

- Тэлевізары, фотаапараты, а таксама іншыя прамтавары, і хіба збольшага ўсё. Іншыя рэчы менш, калі толькі пры нагодзе нешта дадому. Бачна на касах, гэта тэлевізары, ці якія іншыя рэчы для кухні. Мы аддаем цэлы падатак VAT, гэта ідзе на нашу карысць і таму маем вельмі шмат кліентаў з Беларусі, бо аддаем увесь свой падатак.

Таксама ў беластоцкіх маркетах можна атрымаць запрашэнне на атрыманне візы для пакупак:

- Каб атрымаць запрашэнне, трэба набыць карту падарункаў. На яе пералічваюцца грошы, якія пазней можна ў нас выкарыстаць. Гэта не аплата, мы не бярэм ніякіх аплат за гэта, проста нехта пераводзіць на карту грошы і нешта купляе сабе за гэтыя пяцьдзясят злотых і ўсё.

Артур Гацута заўважае, што пакупкі выгадныя не толькі беларусам, але таксама і беластоцкім крамам, для якіх важны кожны кліент.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8