https://www.traditionrolex.com/8
<p>Футбольныя заўзятары, якія  збіраюцца прыехаць на Чэмпіянат Еўропы ў  Польшчу, могуць падаваць  дакументы на візы ўжо цяпер. Міністэрства  замежных спраў асабліва  запрашае фанатаў з Расіі, Украіны ды  Беларусі. Загадзя рэзервуючы візы,  аматары футболу могуць пазбегнуць  чэргаў</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Падаваць анкеты на візы, каб патрапіць на Еўра-2012, можна ўжо зараз.

Футбольныя заўзятары, якія збіраюцца прыехаць на Чэмпіянат Еўропы ў Польшчу, могуць падаваць дакументы на візы ўжо цяпер. Міністэрства замежных спраў асабліва запрашае фанатаў з Расіі, Украіны ды Беларусі. Загадзя рэзервуючы візы,  аматары футболу могуць пазбегнуць чэргаў.

Усе візавыя анкеты павінны быць запоўненыя online і зарэгістраваныя на сайтах консульства Польшчы.

Візавыя анкеты можна падаваць таксама за пасярэдніцтвам акрэдытаваных турыстычных фірм, чые кантакты неўзабаве будуць апублікаваныя на сайтах консульскіх служб.

Міністэрства замежных спраў Польшчы асцерагае ад кантактаў з махлярамі, якія могуць прапанаваць свае паслугі па атрыманні віз на Чэмпіянат Еўропы.

https://www.traditionrolex.com/8