https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пры набліжэнні чарговага свята заўсёды  ўзнікае жаданне адзначыць яго  неяк асабліва — не так, як раней, не так,  як іншыя. На дапамогу могуць  прыйсці інтэрнет або навамоднае святочнае  агенцтва. А цяпер можна  звярнуцца… ў музей</p>

Як паведамляе «Культура»:

Пры набліжэнні чарговага свята заўсёды ўзнікае жаданне адзначыць яго неяк асабліва — не так, як раней, не так, як іншыя. На дапамогу могуць прыйсці інтэрнет або навамоднае святочнае агенцтва. А цяпер можна звярнуцца… ў музей.

Да прыкладу, у Бабруйскім краязнаўчым музеі да 200-годдзя Бабруйскай крэпасці і падзей вайны 1812-га былі распрацаваны заняткі «Солдатушки, бравы ребятушки!» і «Ах, гэты бальны свет!», якія адразу ж займелі вялікую папулярнасць. Бабруйскія хлопчыкі сталі прыходзіць на «службу», дзяўчынкі — на баль, але часам жадаюць пабыць і салдатамі.

У музеі можна пазнаёміцца з родамі войскаў і запісацца ў роты тых палкоў, якія размяшчаліся ў 1812-м на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці: пяхотныя, егерскія, артылерыйскія ды іншыя. Юныя «рэкруты» маршыруюць на «пляцы», удзельнічаюць у вайсковых вучэннях, будуюць частакол, наводзяць пераправу цераз раку, дастаўляюць фураж для коней і правіянт для гарнізона крэпасці. Крыху стаміўшыся ад цяжару службы, усе падсілкоўваюцца салдацкім хлебам і трапляюць на баль. На ім вывучаюцца асновы дваранскага этыкету, «мова веера», «мова кветак»...

Тыя, хто любіць разгадваць таямніцы, наведваюць музейныя анімацыі. Ёсць чым задаволіцца і аматарам народнага побыту. Гэта — фальклорна-анімацыйныя праграмы «Ехала Каляда на белым кані» і «Блаславі, Божа, вясну прыгукаці», відэапрэзентацыя і майстар-клас «Беларуская лялька», тэматычнае мерапрыемства «Тканыя ўзоры — кніга народнай мудрасці» ды іншыя. Яны адаптаваны і для дарослай, і для дзіцячай аўдыторыі.

https://www.traditionrolex.com/8