<p>Арганізатары групы кажуць, што яны прамысловыя скаўты, але пад настрой  могуць пахадзіць і на прыродзе</p>

Як паведамляе «Еўрарадыё»:

У Брэсце аб’явілася новая маладзёжная групоўка, якая запрашае «навабранцаў». Гэта індустрыяльныя дыгеры.

 

На аб’явах, развешаных у цэнтры горада, падлеткаў ад 13 да 18 гадоў запрашаюць у «новую маладзёжную групоўку рыветхедаў-рэйдараў». Па тэлефоне з абвесткі юначы голас тлумачыць:

«Група нядаўна з’явілася. Пэўнага кірунку дзейнасці няма. Лазім па закінутых будынках. Прыемныя ўражанні застаюцца. У суботу вось збіраемся. Дзяўчат трое: сястра мая ідзе, з ёю дзве сяброўкі».

Арганізатары групы кажуць, што яны прамысловыя скаўты, але пад настрой могуць пахадзіць і на прыродзе. Маладыя людзі адмаўляюць стасункі з афіцыйнымі арганізацыямі. Калі што з агульнапрынятых опцый і цікавіць, то гісторыя.

9(149)

Дарэчы, англійская назва Rivethead утварылася ад назвы прафесіі Riveter – кляпальшчык. Гэтым словам абазначаюць сябе як прыхільнікі індустрыяльнай музыкі, так і аматары «індустрыяльнага дыгерства» — вандровак па закінутых заводах, фабрыках, шахтах.