https://www.traditionrolex.com/8
<p>З’яўленне новых хостэлаў у краіне, здаецца, робіцца  тэндэнцыяй  2012-га. Толькі ў Мінску ў бліжэйшыя месяцы адкрыецца яшчэ  тры  міні-гатэлі. І нам гэта вельмі даспадобы. Нават калі гэтыя хостэлы   будуць на Курасоўшчыне або ў Чыжоўцы</p>

Як паведамляе 34mag:

З’яўленне новых хостэлаў у краіне, здаецца, робіцца тэндэнцыяй 2012-га. Толькі ў Мінску ў бліжэйшыя месяцы адкрыецца яшчэ тры міні-гатэлі. І нам гэта вельмі даспадобы. Нават калі гэтыя хостэлы будуць на Курасоўшчыне або ў Чыжоўцы.

Прадпрымальнікі з Віцебска плануюць за 2012-ы адкрыць першую ў Беларусі сетку хостэлаў. Называцца яна будзе «Х.О.» – у гонар каньяку, пад распіццё якога і было вырашана ўпісацца ў гэты бізнес. Пробная кропка адкрылася летась у лістападзе ў іх родным сіці. А 15 сакавіка пачне працаваць іх першы мінскі міні-гатэль у завулку Каржанеўскага. Цяпер яны актыўна шукаюць яшчэ адно памяшканне ў сталіцы. На падыходзе Брэст і Гродна.

Алег, адзін са стваральнікаў хостэла, кажа, што ідэі трэба рэалізоўваць як мага хутчэй, у іншым выпадку нішу зойме нехта іншы. «Зразумела, што хостэлы будуць адкрывацца, таму цяпер мы імкнемся быць на гэтым рынку аднымі з першых, – кажа ён. – Бо першых адштурхнуць у бок будзе больш складана».

Хостэл, разлічаны на 60 гасцей, адкрыецца на месцы 4-павярховай кватэры з асобным уваходам. За два дні да адкрыцця ўладальнікі яшчэ вывозяць свае рэчы (яны жылі тут самі), а стваральнікі хостэла збіраюць драўляныя ложкі беларускай вытворчасці. Выглядае ўсё ўтульна, прасторна і па-хатняму, быццам бы ты заехаў у госці да заможных сяброў. Аднак размяшчэнне, мякка кажучы, бянтэжыць.

Дабрацца да Каржанеўскага без адмысловай падрыхтоўкі ў сферы спартовага арыентавання – справа цяжкая. Тым больш гасцям сталіцы. Таму «Х.О.» арыентуецца на арганізаваныя групы спартсменаў, школьнікаў і турыстаў. Пры жаданні кліентаў будуць забіраць трансферам з аэрапорта/вакзала.

Галоўная праблема хостэл-бізнесу па-беларуску – пошук памяшканняў. «Мы разглядалі розныя варыянты, пакуль нічога лепшага не знайшлі, – кажа Алег. – Вядома, другі хостэл, на меншую колькасць людзей, будзем адкрываць бліжэй да цэнтра або побач з метро». Мэта – адкрыць яго ў бліжэйшыя месяцы. Алег дадае, што гаспадары памяшканняў часта блытаюць словы «хостэл» і «бардэль», таму баяцца здаваць у арэнду свае плошчы пад незразумелы ім від дзейнасці.

«Мы будзем пазіцыянаваць сабе як самы танны хостэл краіны, але танны – не азначае няякасны», – кажуць стваральнікі «Х.О.». Прайс за месца будзе пачынацца ад $5. На нулявым паверсе паставяць тэнісны стол і некалькі трэнажораў. А ў холе павесяць карту свету, дзе будуць сцяжкамі адзначаць гасцей з розных краін.

hostel3

Traveler

Яшчэ адзін хостэл адкрыецца ў Мінску напрыканцы мая. Назва яго – Traveler. Месца – дзесьці ў Чыжоўцы. Дакладныя каардынаты арганізатары пакуль чамусьці хаваюць. «Хостэл будзе размяшчацца за 20 хвілін язды ад чыгуначнага вакзала, без перасадак, побач з заапаркам і дэльфінарыем», – удакладняе Ксенія Курусь, будучы дырэктар хостэла.

Праект стварэння хостэла Traveler нядаўна перамог на Grodno Invest Weekend у намінацыі «Самы камерцыйна перспектыўны праект». Карацей, ідэяй маладых людзей зацікавіўся інвестар і даў пад гэта грошы. Колькі менавіта, яны не кажуць, аднак чуткі ходзяць пра $50 тыс.

Сярэдні кошт за ложак у Traveler будзе – $15. Колькасць месцаў – 36. Абяцаюць бясплатныя Wi-Fi, гарбату і каву, Хbox і настольныя гульні.

Сярод дадатковых нішцякоў – тэнісны корт і валейбольная пляцоўка летам ды каток зімою. Дызайн інтэр’еру, як кажуць заснавальнікі, будзе звязаны з геаграфічнымі картамі, бензакалонкамі і дарожнымі знакамі. Акрамя паспаць-памыцца, у хостэле можна будзе трапіць на тусу або барбекю.

Рост колькасці хостэлаў у сталіцы арганізатараў не палохае. Турыстаў, на іх думку, хопіць усім. «У Вільню штогод прыязджаюць 700 тысяч турыстаў, і там 22 хостэлы, – кажа Ксенія. – У Мінск трапляюць 400 тысяч, а ў нас цяпер толькі два хостэлы. Вось будзе больш. Мяркую, што пакуль пра канкурэнцыю гаворкі не ідзе. Будзем усе сябраваць».

Хостэл Traveler

https://www.traditionrolex.com/8