https://www.traditionrolex.com/8
<p>«У звычайных людзей слова «паркур» асацыіруецца з нейкімі вар’яцкімі   скокамі з аднаго даху на іншы, але на самой справе гэта ж не так. Кожны трэйсер мае нейкую сваю тэхніку і навыкі, для таго каб   правільна скокнуць і прызямліцца. А дэвіз стрыт-тэйсераў: не існуе   межаў, ёсць толькі перашкоды»</p>
Як паведамляе «Твой Стыль»:

«Калі ты развіваешся, то адчуваеш, што жывеш сапраўдным жыццём, у якім становяцца непатрэбнымі піва ці цыгарэты», – кажа гродзенскі трэйсер Алег Патоніч.

Яму 18 гадоў, тры з якіх ён актыўна займаецца паркурам (ад французскага parcours, parcours du combattant – дыстанцыя, паласа перашкод; звесткі з Вікіпедыі). Чым займаюцца гродзенскія аматары паркуру, якіх таксама называюць трэйсерамі? Пра гэта – гутарка з Алегам, які з’яўляецца ўдзельнікам паркур-каманды Grodno BLR і прадаўжальнікам традыцый першых гродзенскіх трэйсераў з існуючых шэсць гадоў таму каманд Glass sity і GTCat.

Дарэчы, менавіта ў нашым горадзе паркур з’явіўся раней, чым у іншых гарадах краіны. Зараз каманда Grodno BLR налічвае 10 актыўных удзельнікаў. Але, па словах Алега, сябрамі Grodno BLR лічыць сябе значна больш маладых людзей з горада і вобласці.

 

– У звычайных людзей слова «паркур» асацыіруецца з нейкімі вар’яцкімі скокамі з аднаго даху на іншы, але на самой справе, гэта ж не так, – спрабуе развеяць стэрэатыпы Алег на самым пачатку нашай размовы і тлумачыць, што мастацтва пераадольвання перашкод, якім і з’яўляецца паркур, гэта не эпатаж на мяжы самазабойства, але суцэльная філасофія жыцця. – Кожны трэйсер мае нейкую сваю тэхніку і навыкі для таго, каб правільна скокнуць і прызямліцца. А дэвіз стрыт-тэйсераў: не існуе межаў, ёсць толькі перашкоды.

Але чаму моладзь захапляецца паркурам?

– Галоўны плюс паркура ў тым, што ён дае чалавеку магчымасць самаразвіцця і стымул для самаўдасканалення. Калі ты развіваешся, то адчуваеш, што жывеш сапраўдным жыццём, у якім становяцца непатрэбнымі піва ці цыгарэты. Калі правільна падыходзіць да гэтай справы, то паркур дае толькі плюсы: фізічная падрыхтоўка, уменне пераадольваць складанасці…

 2

– Дзяўчаты таксама займаюцца паркурам?

– Уласна паркурам – не, але некаторыя з іх вельмі часта прыходзяць да нас разам трэніравацца.

– Калі б я вырашыла заняцца паркурам і стаць трэйсерам, якая спецыяльная падрыхтоўка мне патрэбная?

– Па-першае, вы павінны разумець, што не зможаце адразу выконваць неверагодныя штукі, якія можна ўбачыць на разнастайных відэа. Вельмі важную ролю мае ваша фізічная падрыхтоўка. Трэйсеры не толькі скачуць, яны займаюцца сабой, працуюць над сваім целам і духам. Я ніколі не бачыў тоўстага трэйсера. Але калі вы сапраўды хочаце займацца паркурам, то лепш за ўсё пазнаёміцца з практыкуючым трэйсерам, які зможа аказаць кваліфікаваную дапамогу.

3

– Ці ёсць нейкія ўзроставыя абмежаванні для трэйсера?

– Не пажадана сур’ёзна трэніравацца моладзі да 17-18 гадоў, бо іх арганізмы яшчэ не гатовыя для гэтага. З іншага боку, у сусветнай практыцы існуе неверагодная колькасць «старых» трэйсераў. Напрыклад, заснавацель паркура Давид Бэль дэманструе выдатны ўзровень, хаця яму ўжо 38. Іншымі словамі, ўзрост не мае рашаючага значэння.

4

– Ці ўдзельнічаюць трэйсеры ў культурна-грамадскім жыцці горада?

– У мінулым годзе мы зладзілі выступленне на фестывалі адзінаборстваў у Гродне. Таксама ездзілі выступаць на Дзень моладзі ў Верцялішкі. Гродзенцы даволі актыўна цікавяцца нашай дзейнасцю, прыходзяць на трэніроўкі, фатаграфуюцца з намі. Але вялікіх праектаў яшчэ не было.

Старонка каманды Grodno BLR у сетцы «ВКонтакте»: 

Вольга Садаўнічая

https://www.traditionrolex.com/8