<p>Сёлета ўпершыню за 23 гады ладзіць фестываль «Басовішча»,  верагодна,  будзе не Беларуская асацыяцыя студэнтаў, а арганізацыя   «Культурна-грамадская хуткая дапамога». Прынамсі, гэта адзіная   ініцыятыва, якая заявіла аб жаданні выступіць арганізатарам музычнага   фэсту пасля адмовы беластоцкіх ўлад вылучыць грошы папярэднім   арганізатарам</p>

Як паведамляе Generation.by:

Сёлета ўпершыню за 23 гады ладзіць фестываль «Басовішча»,  верагодна, будзе не Беларуская асацыяцыя студэнтаў, а арганізацыя «Культурна-грамадская хуткая дапамога». Прынамсі, гэта адзіная ініцыятыва, якая заявіла аб жаданні выступіць арганізатарам музычнага фэсту пасля адмовы беластоцкіх улад вылучыць грошы папярэднім арганізатарам.

Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», які адбываецца ўжо болей за 20 гадоў, сёлета аказаўся пад сур’ёзнай пагрозай адмены. Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі адмовілася выдзяліць «Беларускаму аб’яднанню студэнтаў у Польшчы» (БАС) 150 тысяч злотых (каля 44 тыс. долараў). Прычынай стала нядобрасумленнае стаўленне арганізатараў да фінансавых справаздач.

Быў абвешчаны конкурс на пошук новага арганізатара. Адзінай ініцыятывай, што падала заяўку на ўдзел у ім, стала невялікая культурніцкая арганізацыя «Культурна-грамадская хуткая дапамога», што з 2007 года ладзіць канцэрты і іншыя культурныя імпрэзы ў Польшчы.

y36arcwdeq3j7oci5gk61529ycxq2e-pre

У мінулым годзе перамогу ў конкурсе «Басовішча» атрымаў магілёўскі гурт Akute з галоўным прызом — 1000 долараў ды запіс на студыі

Па словах аднаго з яе кіраўнікоў – Марэка Літвіна, прадстаўнікі папярэдняга арганізатара — Беларускай асацыяцыі студэнтаў — звярнуліся да «Культурна-грамадскай хуткай дапамогі» з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі фэсту. Аб гэтым піша Gazeta.pl.

Фэст за $28 тыс.

Ініцыятыве стала «шкада» даўняга фестывалю, і яна згадзілася дапамагчы. Пры гэтым БАС будзе супрацоўнічаць з «Хуткай дапамогай», захоўваючы ўсе правы на «Басовішча». Па словах прадстаўніцы БАС Ганны Пекарскай, цягам наступных месяцаў падрыхтоўкі да фэсту студэнты спадзяюцца навучыцца, «як і што рабіць», каб у 2013 годзе правесці фэст самастойна.

Калі ўлады дазволяць «Культурна-грамадскай хуткай дапамозе» ладзіць фэст, перад арганізатарамі паўстане новая праблема: дзе знайсці дадатковае фінансаванне на фэст — дзяржава вылучае толькі 90 тысяч злотых замест патрэбных 140–150. «Хуткая дапамога» спадзяецца знайсці недастаючыя грошы ў спонсараў.

Андрэй Смятаннікаў