https://www.traditionrolex.com/8
<p>Госці свята атрымаюць магчымасць пачуць гукальныя песні, далучыцца да   веснавых карагодаў, прыняць удзел у народных гульнях, патанцаваць пад   дуду, пагушкацца на арэлях, наведаць кірмаш народных майстроў. Пасля   актыўных гульняў і шпаркіх танцаў наведвальнікаў чакаюць стравы   традыцыйнай беларускай кухні</p>

24 сакавіка а 12-й гадзіне Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, запрашае на «Гуканне вясны».

Музей ладзіць мерапрыемства сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Госці свята атрымаюць магчымасць пачуць гукальныя песні, далучыцца да веснавых карагодаў, прыняць удзел у народных гульнях, патанцаваць пад дуду, пагушкацца на арэлях, наведаць кірмаш народных майстроў. Пасля актыўных гульняў і шпаркіх танцаў наведвальнікаў чакаюць стравы традыцыйнай беларускай кухні.

https://www.traditionrolex.com/8