https://www.traditionrolex.com/8
<p>У будынку, які будзе запоўнены шматлікімі праўрадавымі маладзёжнымі арганізацыямі, плануецца размесціць першы ў Беларусі дзяржаўны маладзёжны хостэл, фітнес-клуб, а таксама адкрыць крызісны пакой для падлеткаў</p>

Як паведамляе Generation.by:

Для шматлікіх маладзёжных арганізацый, што апошнім часам паўсталі ў Мінску «пад крылом» БРСМ, плануецца стварыць асобны цэнтр. Называцца ён будзе «маладзёжным» і «крэатыўным» і будзе  запоўнены шматлікімі праўрадавымі маладзёжнымі арганізацыямі. Акрамя таго, тут плануецца размясціць першы ў Беларусі дзяржаўны маладзёжны хостэл, фітнес-клуб, кавярню, бізнес-інкубатар, а таксама адкрыць крызісны пакой для падлеткаў.

Аб жаданні адкрыць маладзёжны крэатыўны цэнтр заявіў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі кіраўнік аддзела па справах моладзі Аляксей Півавараў.

Плануецца, што ў гэтым «культурна-забаўляльным» аб’екце размесцяцца гарадскія цэнтры валанцёрскага руху, маладзёжнага парламентарызму, навуковай творчасці, гарадскі штаб студэнцкіх атрадаў. Апошняя арганізацыя непасрэдна кіруецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. БРСМ не хавае свайго дачынення і да астатніх.

Гэтак, у цэнтры знойдуць месца для нядаўна створанай пры падтрымцы БРСМ студэнцкай рады Мінска і офіса малавядомай арганізацыі «Мінская змена» (удзельнікі апошняй распрацоўваюць для кіраўніцтва горада свае варыянты ягонага развіцця). Сяброў студэнцкай рады Мінску ўзімку выбіралі з удзелам БРСМ.

09ev7qdpxesrdm3k8uhc442xkezz1x-org

Нягледзячы на тое, што крыніцы фінансавання новага цэнтра БРСМ пакуль не вядомыя, мэр Мінска Мікалай Ладуцька загадаў адкрыць аб’ект ужо ў 2012 годзе.

 

https://www.traditionrolex.com/8