https://www.traditionrolex.com/8
<p>На пытанне адказваюць эксперты</p>

Пытанне задае газета «Звязда»:

Сяргей Данскіх, дэкан факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы:

— Апошні раз мне даводзілася быць турыстам у 2009 годзе, а потым мяне прызначылі дэканам факультэта турызму і сэрвісу ГрДУ імя Янкі Купалы, і я стаў «шаўцом без ботаў» — ніякага турызму, толькі службовыя камандзіроўкі...

Што тычыцца турыстычнай «фішкі» Беларусі, дык тут каласальны патэнцыял у нашага савецкага мінулага: помнікі Леніну, вайсковыя мемарыялы, архітэктурны «сталінскі ампір» і г.д.

Гэтага нідзе ў Еўропе няма. З гісторыка-культурнага пункту гледжання, мы для еўрапейцаў не «старажытная еўрапейская краіна», а «апошні бастыён савецкай імперыі», які варта ўбачыць на свае вочы.

***

Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку:

— Практычна ўсе мае паездкі звязаны з працай — гэта так званы «дзелавы турызм».

22-25l

Па сваёй працы бачу, што сёння ў нас найбольш масавым з'яўляецца пазнавальны турызм з аглядам помнікаў, гістарычных будынкаў, прыродных багаццяў. Думаю, што ён і застанецца галоўным на бліжэйшы час. Пазнавальны від турызму перспектыўны і для замежных гасцей, бо нас яшчэ недастаткова ведаюць у свеце. Важным бачыцца і так званы «настальгічны турызм» для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў.

***

Сяргей Каляда, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз»:

— Турызмам — альбо, дакладней, актыўным адпачынкам — стараюся займацца пастаянна. Нядаўна вандраваў па Ізраілі, а ўчора хадзіў у Гродне па маршруце «Мелавыя горы» ў лесапарку «Пышкі»...

22-23l

А турыстычных «фішак» павінна быць некалькі, але галоўная — стварэнне іміджу Беларусі як самабытнай, казачнай, невядомай, пазітыўнай краіны са сваёй беларускай мовай і культурай. Плюс прырода, актыўны якасны адпачынак, зносіны з жыхарамі нашых мястэчак і вёсак.

https://www.traditionrolex.com/8