https://www.traditionrolex.com/8
<p>У кантэксце турыстычнай тэмы</p>

Як паведамляе «Культура»:

Турыстычны маршрут па рацэ Днепр з рабочай назвай «З варагаў у грэкі» распрацоўваецца ў Магілёўскай вобласці.

Вядома, што на дадзеным этапе маршрут «асвоены» прыкладна на трэць: невялічкае судна ад Магілёўскага рачнога параходства курсіруе «ў ваколіцах» абласнога цэнтра, але казаць пра даступнасць паслугі для шырокага кола насельніцтва пакуль не выпадае.

– Для запуску праекта яшчэ трэба шмат чаго зрабіць, – распавядае Віктар Сцяпанаў. – Цалкам маршурт існуе хутчэй у «пражэктавым» выглядзе. Патрэбна пабудаваць прычалы для суднаў у адпаведных прыпынках, правесці работы па ачыстцы берагоў, пабудаваць, адрамантаваць аб'екты інфраструктуры і г. д. І тут уся справа ўпіраецца ў інвестыцыі...

Так, у рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады прадугледжана выдзяленне сродкаў на пабудову двух прычалаў. Але далейшае паступленне фінансаў, па словах Віктара Сцяпанава, у бліжэйшы час не чакаецца.

Тым не менш упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму выпусціла каляровы даведнік з апісаннем маршрута з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці і патэнцыйных інвестараў да праекта.

Турыстам па водным маршруце, да прыкладу, у вёсцы Баркалабава прапануюць наведаць мясцовы манастыр, куды два гады таму вярнулася цудатворная ікона Баркалабаўскай Божай Маці. У Буйнічах, не кажучы пра наведанне славутага Буйніцкага поля,  – пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі ў этнаграфічнай вёсцы, стылізаванай пад ХІХ стагоддзе. Ды яшчэ пракаціцца на маленькім паравозе і паглядзець на жывёлін у вядомым Магілёўскім заасадзе. Пункт прыпынку  «Палыкавіцкая крыніца» мае на ўвазе не толькі наведанне цуд-крыніцы і помніка прыроды рэспубліканскага значэння, але і капліцы Святой вялікапакутніцы Параскевы, заступніцы шлюбу, жанчын і дзяўчат.

– Вядома, што мы будзем імкнуцца ўдзельнічаць у гэтым праекце, – абазначыў пазіцыю ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ў дачыненні ды новай ініцыятывы яго галоўны спецыяліст Аляксандр Ліпскі. – Нам бачыцца перспектыўным спалучэнне сіл работнікаў культуры і турызму на прыкладзе сумесных мерапрыемстваў.

– Вядома, што назва маршрута гучыць магутна: «З варагаў у грэкі», – падагульняе сказанае Віктар Сцяпанаў, – спадзяёмся, нашу ініцыятыву падтрымаюць іншыя краіны, і захапляльнае падарожжа па Дняпры стане рэальнасцю.

Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
https://www.traditionrolex.com/8