Група студэнтаў-равінаў наведала Гродна (фота)

27.03.2012 - Новости

Група студэнтаў-равінаў наведала Гродна (фота)

У Беларусі група ўжо наведала Валожын, па дарозе збіраецца завітаць у Радунь. Пасля Беларусі плануецца невялікі тур па Польшчы і Літве

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Група студэнтаў з Ізраіля, з вышэйшай навучальнай установы ішыва, дзе рыхтуюць равінаў, наведала Гродна.

Пра наведванне расказвае галоўны равін яўрэйскай рэлігійнай абшчыны Іцхак Кофман:

Гэта група студэнтаў, якія навучаюцца ў рэлігійнай установе ішыва, у Ізраілі. Перад Вялікаднем у іх будуць вакацыі. Яны ўсе жывуць у Амерыцы. Але па дарозе дадому яны вырашылі паглядзець старыя яўрэйскія мястэчкі і гарады, у тым ліку і Гродна.

2

Самі ж студэнты кажуць, што такія сустрэчы вельмі важныя для іх. Ім цікава паглядзець, як жывуць абшчыны ў розных краінах. Гродна – вельмі прыгожы горад, і гэта адна з частак яўрэйскай гісторыі.

3

4

У Беларусі група ўжо наведала Валожын, па дарозе збіраецца завітаць у Радунь. Пасля Беларусі плануецца невялікі тур па Польшчы і Літве.

Кацярына Мартыневіч, Гродна.

Фота аўтара

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах